Падказваем, чаму навучыцца і як карысна правесці час 31 кастрычніка – 6 лістапада.
Спонсар рубрыкі – “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
“Студыя” працуе для тых, хто хоча развівацца і атрымліваць карысныя веды і ўменні для самаразвіцця, кар’ернага росту і працы на карысць грамадства. Прапануе адукацыйныя курсы, трэнінгі, праекты, карпаратыўнае навучанне.
1. Зносіны, выступы, стварэнне рэзюмэ, прафесійнае развіццё, даўншыфцінг ды іншае
Запрашаем на Майстэрні Ведаў – трэці раўнд адукацыйна-асветніцкіх сустрэчаў. Падчас іх жыхары горада змогуць наведаць дзевяць розных заняткаў, прысвечаных самым разнастайным тэмам.
Час: 6 лістапада (нядзеля), 11.00-13.00, 13.30-15.30, 16.00-18.00
Месца: у залежнасці ад заняткаў (расклад глядзі тут)
Уваход вольны. Каб запісацца, неабходна запоўніць электронную форму.
2. Digital Skills
Марыш навучыцца праграмаваць і спраўджваць свае мары? Клапоцішся пра сваю бяспеку ў інтэрнэце? Наш французскі валанцёр Эмрык раскажа па-англійску пра прынцыпы праграмавання на мове Python, а таксама як бяспечна карыстацца камп’ютарам.
Час: 4 лістапада (пятніца), 18.30
Месца: вул. Будзёнага, 48а-63.
Уваход вольны. Каб запісацца, неабходна запоўніць электронную форму.
3. Настольныя гульні
Клуб настольных гульняў “Партал” прапануе больш за 60 настолак у межах начных гульнятэк. Прыходзь у кампаніі або сам: пачаткоўцаў усяму навучаць.
Час: 4 лістапада (пятніца), 20.00
Месца: “Партал”, вул. Вялікая Траецкая, 31
Уваход: 6 руб.
4. Гісторыя паганскага Гродна
Гісторык Алесь Краўцэвіч раскажа пра выключна цікавую частку гісторыі Гродна – паганцаў, іх месцы культу і уплыў на бягучае жыццё горада.
Час: 1 лістапада (аўторак), 19.00
Месца: Этнакрама “Цудоўня”, вул. Вялікая Траецкая, 14
Уваход вольны
5. Даведацца як працуе святло, ствараюцца аптычныя ілюзіі і шмат чаго яшчэ.
Такую магчымасць атрымаеш пад час наведвання выставы “Відавочнае і неверагоднае: аптычныя эфекты”, якой экспанаты можны не толькі ўбачыць, але і кранаць. Выстава прыехала з Варшаўскага Цэнтра навукі і тэхнікі “Капернік”.
Час: пн-чц, нд – 10.00-21.00, пт-сб – 10.30-21.30 (адкрыццё 2 лістапада)
Месца: ГЦ OldCity, вул.Дубко, 17



