Людзі і справы

Віктар Шалкевіч: Бардам быць крута! Паглядзіце на Боба Дылана

29 кастрычніка Віктар Шалкевіч разам з сябрам, гітарыстам Юрыем Хілаўцом граюць «Восеньскі канцэрт» у сталічным Тэатры эстрады. Напярэдадні музыкі «парэпетавалі» у жывым эфіры Еўрарадыё. А Віктар распавёў, што ў Гродне толькі начуе, і цэніць перадусім асабістае жыццё і спакой.

https://api.soundcloud.com/tracks/290 354 699

Цікавыя цытаты Віктара Шалкевіча

Я сталею разам і побач з маімі слухачамі. Але ў маіх вачах яны не мяняюцца, і я ў іх вачах. Мы як закаханая пара — не заўважаем за сабой ніякіх змен.

Цяпер вельмі многія падмазваюцца пад бардаў. Калі нешта не ўдалося на рок-сцэне — становяцца бардамі. Але ёсць розніца паміж тымі, хто нешта там сабе нудзіць пад нос і тымі, хто не нудзіць. Бо гэта павінна быць вельмі цікава.

Быў такі бард па прозвішчы Цымерман. Да чаго дабіўся — да Нобелеўскай прэміі! А пачынаў як — гармонік нейкі губны, гітарка не вельмі настроеная. Павінны і мы старацца.

Трэба цвёрда займаць сваю нішу. Стаіш ты ў нішы пад касцёлам, і стой сабе. А калі ты пачынаеш на сябе нешта цягнуць, гэта не тое: адразу відаць, калі чалавек займаецца не сваёй справай. «Здравствуй, чужая милая», — адзін спявае, пра Валожын — іншы, а пра камунальныя пахі — трэція. Гэта лепшае, што можа быць.

[irp posts="981″ name="Віктар Шалкевіч: Нарадзіўся ў дарозе, у такім стане і існую…""]

Сапраўдная «дзвіжуха» — у Атаве, Таронта. Я нядаўна вярнуўся з 32-й сустрэчы беларусаў Амерыкі, і там сустрэў вельмі многа сваіх прыяцеляў. Вельмі многа. Там нашых незлічоная колькасць.

Я чалавек не медыйны, я не люблю, калі пальцам паказваюць. Я цаню перадусім асабістае жыццё і спакой.

Гітарыст Юрый Хілавец

У мяне дома каля 4000 дыскаў. Але я аддаю перавагу класіцы. Баху, Гендалю. Калі мне карціць, я ўстаўлю кружэлачку і слухаю. А яшчэ Гэры Брукара, Camel — тое, на чым рос.

У Гродне я толькі начую. А так, езджу да сябе на лецішча — у мяне там такі прыстойны домік ёсць. Люблю там назіраць, як вавёркі абгрызаюць галінкі ці скачуць па дрэвах.

У Канадзе шмат людзей, з якімі цікава гаварыць. Вось нашых нармальных 600 чалавек прыбяры адсюль, вывезі куды-небудзь — нібы нічога і не зменіцца, а насамрэч, зменіцца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024