Здароўе і спорт

«Нёман» закінуў «Дынама-Маладзечна» шэсць безадказных шайб

Пераможная серыя ў чэмпіянаце Беларусі для «Нёмана» працягваецца. У родных сценах 29 кастрычніка гродзенскія хакеісты не пакінулі шанцаў «Дынама-Маладзечна». Каманда Дзмітрыя Краўчанкі атрымала ў Гродне шэсць безадказных шайб.

Нягледзячы на шчыльны графік гульняў, «Нёман» выглядаў вельмі свежа на фоне «Дынама».

З першых хвілін гаспадары пляцоўкі кінуліся ў бой і толькі дзякуючы вопытным дзеянням галкіпера «Дынама» Яна Шелепнева лiк пасля першага перыяду быў 1:0. Адзіную шайбу забіў Дарафееў.

Усё, што не здолеў «Нёман» зрабіць у першай дваццаціхвiлiцы, зрабіў у другой. Праз 9 секунд пасля свістка аб пачатку перыяду, гродзенцы падвойваюць перавагу з дапамогай Жыдкіх. Праз тры хвіліны Пасют забіў трэцюю шайбу. Таксама па шайбе ў другім перыядзе вызначыліся Шырокаў і Дарафееў.

У трэцім перыядзе «Нёман» працягваў дамінаваць, і здолеў закінуць толькі адну шайбу. Зрабіла гэта гродзенская каманда ў меншасці, дакладным кідком адзначыўся Безайс.

Нёман" - «Дынама-Маладзечна» 6:0 (1:0, 4:0, 1:0)

Галы:

03.20 1:0 — Дарафееў (Пасют, Лакканен)
20.09 2:0 — Жыдкіх
23.21 3:0 — Пасют (Дарафееў, Кіслы)
25.54 4:0 — Шырокаў (Марчанка, Лісічкін, — бол.)
38.32 5:0 — Дарафееў (Лаканен, — бол.)
51.42 6:0 — Безайс (Дарафееў, Пасют, — мен.)

Пасля перамогі над «Дынама» ў турнірнай табліцы «Нёман» працягнуў дзяліць другi і трэцi радок з «Юнацтвам», у каманд па 39 ачкоў. На першым месцы ідзе «Гомель», у якога на адно ачко больш.

Далей у чэмпіянаце надыходзіць міжнародная паўза. Адновіцца турнір толькі 10 лістапада, калi ў Гродне «Нёман» будзе прымаць «Брэст».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024