Дзевяць бясплатных заняткаў ад гродзенцаў для гродзенцаў: запрашаем на Майстэрні Ведаў 6 лістапада

6 лістапада ў Гродне адбудзецца чарговы, трэці раўнд адукацыйна-асветніцкіх сустрэчаў ў межах Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў. Падчас іх жыхары горада змогуць наведаць дзевяць розных заняткаў, арганізаваных самімі гродзенцамі.

«Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» — адкрытая пляцоўка, дзе кожны чалавек можа заявіць сваю тэму для навучання, а кожны ахвотны — прыняць удзел у навучанні.

Праграма Майстэрняў на 6 лістапада:

11.00 -13.00

Юлія Багатырэвіч «Мастацтва жаночых зносін»

Месца правядзення: вул. Савецкая 3 ("Цэнтр гарадскога жыцця Гродна")

Таццяна Салаўёва «Як казаць прыгожа? Выразна? Пераканаўча? Практыка і рэкамендацыі» (Зяняткі для ўдзельнікаў папярэдніх майстар-класаў Таццяны Салаўёвай, праведзеных у рамках Майстэрняў)

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 (установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

Ларыса Скварцова «Кар’ерны драйв ці як знайсці сябе ў прафесіі»

Месца правядзення: вул. Ціміразева 10/1−18 («Гарадзенскі рэсурсны цэнтр дадатковай адукацыі і асветы»)

13.30−15.30

Алена Майсюк «Прэзентацыя ўласнага падыходу да жыцця: Максімум задавальнення пры мінімуме выдаткаў! Або даўншыфцінг у лепшых праявах»

Месца правядзення: вул. Савецкая 3 ("Цэнтр гарадскога жыцця Гродна")

Артур Камароўскі «Мова варожасці і журналістыка: як словы забіваюць людзей»

Месца правядзення: вул. Ціміразева 10/1−18 («Гарадзенскі рэсурсны цэнтр дадатковай адукацыі і асветы»)

Маргарыта Чайкоўская «Як правесці вучэбны гурток»

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 (установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

16.00−18.00

Катажына Рэмбеза «Дадай бляску свайму рэзюмэ»

Месца правядзення: вул. Савецкая, 3 ("Цэнтр гарадскога жыцця Гродна")

Вітаўт Руднік «PRES альбо Як навучыцца аргументавана адстойваць сваю пазіцыю»

Месца правядзення: вул. Ціміразева 10/1−18 («Гарадзенскі рэсурсны цэнтр дадатковай адукацыі і асветы»)

Дар’я Іманава «Скетчынг для пачаткоўцаў»

Месца правядзення: Будзёнага 48а-86 (Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

Удзел ва ўсіх майстар-класах бясплатны.

Папярэдні запіс на сайце альбо па тэл. +375 29 255 79 14 і + 375 33 634 10 41

Больш падрабязную праграму асобных майстар-класаў можна знайсці на сайце ў раздзеле "Трэнінгі"

Праграма «Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» пачала дзейнічаць у Гродне гэтай восеню па ініцыятыве ўстановы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

Першыя Майстэрні адбыліся ў горадзе 18 верасня 2016 г. У іх межах разглядаліся такія тэмы як псіхалогія, інфаграфіка, прамоўніцкае мастацтва і майстэрства прэзентацыі, экалагічнае спажыванне.

9 кастрычніка адбыліся другія Майстэрні, падчас якіх гарадзенцы вывучалі розныя пытанні па псіхалогіі і інфаграфіцы, размаўлялі пра месца і права жанчыны, адукацыйныя магчымасці, абмяркоўвалі тое, як прасоўваць свае ідэі ў сацыяльных сетках, навучаліся прамоўніцкаму мастацтву.

Сачыць за тым, што адбываецца ў межах «Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў», можна ў суполках у ФБ іВК.

Падзяліцца
Меткі: адукацыя

Апошнія запісы

На Гродзенскім мясакамбінаце скарацілі больш за 400 человек. Дзе яшчэ звальнялі людзей у Гродне і вобласці ў 2024-м?

На 15% скарацілася колькасць супрацоўнікаў Гродзенскага мясакамбіната за дзевяць месяцаў 2024 года. На 1 студзеня…

2 лютага 2025

У Гродне завялі спецвытворчасць на саўладальніка офісніка, дзе знаходзіцца польскае консульства (абноўлена)

Бізнэсоўца Станіслава Буйніцкага абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у значнай суме. ТАА "Форт", у…

31 студзеня 2025

Праз Нёман нацягнулі ліны — стала вядомая дата адкрыцця самага доўгага падвеснага моста ў Беларусі

Працягваецца рэканструкцыя падвеснага моста ў Мастах. На апорах ужо нацягнутыя ліны агульнай масай 40 тон…

31 студзеня 2025

Нерухомасць тыдня: пад Гродна прадаецца дом з вокнамі на Гродзенскае мора

У вёсцы Навасёлкі прадаюць дом проста на беразе Гродзенскага вадасховішча, з відам на Нёман. Ён…

31 студзеня 2025

Чаму ўсё ж Горадня, а не Гародня? Патлумачыў гісторык

Першая вядомая назва нашага горада - "Городенъ". Менавіта так яго называлі яшчэ ў XII стагоддзі,…

30 студзеня 2025

Квіткі ў Вільню патаннелі? Усё не так проста

Буйны агрэгатар перавозчыкаў "Атлас" абвясціў пра зніжэнне коштаў на квіткі: да канца лютага можна дабрацца…

30 студзеня 2025