6 лістапада ў Гродне адбудзецца чарговы, трэці раўнд адукацыйна-асветніцкіх сустрэчаў ў межах Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў. Падчас іх жыхары горада змогуць наведаць дзевяць розных заняткаў, арганізаваных самімі гродзенцамі.

«Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» —  адкрытая пляцоўка, дзе кожны чалавек можа заявіць сваю тэму для навучання, а кожны ахвотны — прыняць удзел у навучанні.

Праграма Майстэрняў на 6 лістапада:

11.00 -13.00

Юлія Багатырэвіч «Мастацтва жаночых зносін»

Месца правядзення: вул. Савецкая 3 («Цэнтр гарадскога жыцця Гродна»)

 

Таццяна Салаўёва «Як казаць прыгожа? Выразна? Пераканаўча? Практыка і рэкамендацыі»  (Зяняткі для ўдзельнікаў папярэдніх майстар-класаў Таццяны Салаўёвай, праведзеных  у рамках Майстэрняў)

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 ( установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

 

Ларыса Скварцова «Кар’ерны драйв ці як знайсці сябе ў прафесіі»

Месца правядзення:  вул. Ціміразева 10/1-18 («Гарадзенскі рэсурсны цэнтр дадатковай адукацыі і асветы»)

 

13.30-15.30

Алена Майсюк «Прэзентацыя ўласнага падыходу да жыцця: Максімум задавальнення пры мінімуме выдаткаў! Або даўншыфцінг у лепшых праявах»

Месца правядзення: вул. Савецкая 3 («Цэнтр гарадскога жыцця Гродна»)

 

Артур Камароўскі «Мова варожасці і журналістыка: як словы забіваюць людзей»

Месца правядзення: вул. Ціміразева 10/1-18 («Гарадзенскі рэсурсны цэнтр дадатковай адукацыі і асветы»)

 

Маргарыта Чайкоўская «Як правесці вучэбны гурток»

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 ( установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

 

16.00-18.00

Катажына Рэмбеза «Дадай бляску свайму рэзюмэ»

Месца правядзення: вул. Савецкая, 3 («Цэнтр гарадскога жыцця Гродна»)

 

Вітаўт Руднік «PRES альбо Як навучыцца аргументавана адстойваць сваю пазіцыю»

Месца правядзення: вул. Ціміразева 10/1-18 («Гарадзенскі рэсурсны цэнтр дадатковай адукацыі і асветы»)

 

Дар’я Іманава «Скетчынг для пачаткоўцаў»

Месца правядзення: Будзёнага 48а-86 (Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

 

Удзел ва ўсіх майстар-класах бясплатны.

Папярэдні запіс на сайце альбо па тэл. +375 29 255 79 14 і + 375 33 634 10 41

 

Больш падрабязную  праграму асобных майстар-класаў можна знайсці на сайце ў раздзеле «Трэнінгі»

 

Праграма “Гарадзенскія Майстэрні Ведаў” пачала дзейнічаць у Гродне гэтай восеню па ініцыятыве ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

 

Першыя Майстэрні адбыліся ў горадзе 18 верасня 2016 г. У іх межах разглядаліся такія тэмы як псіхалогія, інфаграфіка, прамоўніцкае мастацтва і майстэрства прэзентацыі, экалагічнае спажыванне.

_dsc4404

9 кастрычніка адбыліся другія Майстэрні, падчас якіх гарадзенцы вывучалі розныя пытанні па псіхалогіі і інфаграфіцы, размаўлялі пра месца і права жанчыны, адукацыйныя магчымасці, абмяркоўвалі тое, як прасоўваць свае ідэі ў сацыяльных сетках, навучаліся прамоўніцкаму мастацтву.

14570588_217892611960103_4963306624589892191_o

Сачыць за тым, што адбываецца ў межах “Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў”, можна ў суполках у ФБ іВК.