Навіны

Не па нормах! На БЛК спілавалі 40-гадовыя дрэвы, некаторыя жыхары незадаволеныя

Увечары 27 кастрычніка ў рэдакцыю hrodna.life паступіў званок: на вуліцы БЛК, каля дома 44, спілавалі дрэвы, а жыхары дома абураюцца дзеяннямі камунальных службаў. Як высветлілася, дазвол на спiлоўванне быў атрыманы яшчэ тры гады таму.

Пенсіянерка Зінаiда Юстынаўна (на галоўным здымку) доўгія гады дамагалася таго, каб дрэвы ля яе дома спілавалi, бо яны перашкаджалi ёй жыць.

«Тэлефануюць і скардзяцца з іншых пад’ездаў, так хай яны адказваюць за свае дрэвы, а мы будзем за свае. Мы напісалі заявы, што дрэвы перашкаджаюць дому, таму што яны былі пасаджаныя не па нормах.

Калі яны выраслі, у людзей пачаліся вялікія праблемы. Напрыклад, у майго суседа на першым паверсе пастаянна з’яўляецца вільгаць — псуецца мэбля. Іншая суседка ўвесь час скардзілася, што галінкі ад дрэў лезлі да яе ў акно.

Мы гаспадары пад’езда і зрабілі як нам лепш. Тым больш, там яшчэ быў куст і ўвесь час мужыкі нейкія выпiвалi. Гэта нармальна? Вось мы і пазбавіліся ад гэтых зараснікаў".

Суседзі Зінаiды Юстынаўнай кажуць, што ёй наогул увесь час нешта не падабаецца.

Станіслаў жыве на трэцім паверсе, дрэвы былі якраз перад яго вокнамі, але яны яму чамусьці не перашкаджалі.

«Я не супраць дрэў быў і не скажу, што яны мне заміналі. Думаю, службы паспяшаліся са спілоўкай, маглі б для пачатку даведацца і меркаванне іншых жыхароў. Раней дрэвы цень давалі, а зараз будзе як у пекле».

Адказнай за дрэвы з’яўляецца старшыня праўлення ЖСПК Валянціна Чысцякова, якая адзначыла, што на спілоўку дрэў былі атрыманы дакументы яшчэ тры гады таму.

«Меркаванне жыхароў разыходзіцца, але так заўсёды было і будзе. Але трэба дзейнічаць у рамках бяспекі.

У мяне на кожнае дрэва ёсць дазвол. Мы тры гады чакалі пілу і машыну. Дрэвы пачаткова былі пасаджаныя з парушэннем тэхнікі бяспекі і яны знаходзілася на вельмі блізкай адлегласці ад дома. І калі быў моцны вецер, галінкі біліся аб вокны.

Дрэвы, сапраўды шкада, але іх трэба было прыбіраць. Калі б яны ўпалі, то бяды было б больш".

Спілаваным дрэвам, а гэта рабіна, ліпа і дзве бярозы, было каля 40 гадоў. Плануецца, што ў будучыні на месцы іх пасадзяць новыя, згодна з усімі нормамі бяспекі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025