Фота: Леанід Шчаглоў, БелТА
Адмысловыя знакі, якія маюць папярэджваць турыстаў пра канец бязвізавай зоны, усталявалі вакол Гродна ў аўторак, 25 кастрычніка. Яны выкананыя на трох мовах: рускай, польскай і англійскай. На мове найбліжэйшага суседа — Польшчы — удалося нават зрабіць памылку.
На знаках напісана «Granica obsharu bezwizowego», хаця слова «абшар» па-польску пішацца праз «sz», а не праз «sh». Правільна — «obszaru». Хаця і само слова тут не вельмі пасуе. Больш пісьменна было б напісаць «strefy bezwizowej».
Нагадаем, мноствам памылак адзначыўся і сайт для бязвізавых турыстаў. Аднак пасля публікацыі Hrodna.life цягам гадзіны частку памылак выправілі.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…