Занепакоеныя гараджане ўвечары 25 кастрычніка, каля 22.00, пачалі біць трывогу: нешта адбылося з сінагогай. З суседняга пажарнага дэпо туды з’ехалася некалькі разлікаў тэхнікі, пажарныя дзейнічалі як у баявых умовах. За лічаныя секунды яны падрыхтавалі вышку і расцягнулі шлангі. Але, як высветлілася, гэта былі запланаваныя вучэнні.

Варта адзначыць, што амаль тры гады гады таму ў Гродне ноччу сапраўды гарэла сінагога. Тады да месца пажару накіравалася сем пажарных разлікаў. На другім паверсе адбывалося адкрытае гарэнне, тады байцы МНС хутка ліквідавалі пажар і не дапусцілі далейшага распаўсюджвання агню. Шкоду, якую сінагозе нанес пажар, склала больш за 100 мільёнаў недэнамінаваных рублёў.

2
4