Бязвізавы ўезд на Аўгустоўскі канал і ў Гродна пачаў дзейнічаць з 26 кастрычніка. Першым бязвізавым госцем будзе маршалак Падляшскага ваяводства. Яму, напэўна, не прыходзілася самастойна разбірацца ў адмысловым сайце, створаным для будучых бязвізавых турыстаў. Hrodna.life пачытаў інфармацыю на англійскай і польскай версіях сайта і знайшоў там нейкія дзіўныя мовы — памылак столькі, што прасцей усё перапісаць з нуля.
На польскай версіі галоўнай старонкі мы знайшлі каля 20 грубых памылак, якія часам могуць зрабіць інфармацыю для замежнікаў вельмі мала зразумелай. Прынамсі наш native speaker не быў упэўнены, ці ўсё зразумеў правільна. На англійскую версію цярпення ўжо не хапіла — мы пазначылі толькі некалькі самых відавочных памылак.
Прапануем гродзенскім чыноўнікам ад турызму і надта пісьменным аўтарам сайта з ГрДУ (дзе былі, здаецца, спецыялісты па абедзьвух мовах) некалькі правак. А лепей, каб тэксты па-польску і па-англійску напісалі прафесіяналы. Калі яны там ёсць.
UPD. Праз гадзіну пасля публікацыі навіны памылкі на сайце пачалі выпраўляць.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…