Пакуль “Алімпія” і “Гродна-93” адпачываюць, гульні ў Гродне праводзяць другія каманды горада. Так “Вікторыя” атрымлівае першую перамогу ў новым сезоне, а “Прынёманне” пачынае сезон з паразы.
З двух паражэнняў стартавалі баскетбалісты “Прынёмання” ў чэмпіянаце Беларусі па баскетболе. У Гродне падапечныя Віталя Маклакова праявілі сябе сапраўднымі байцамі, але не здолелі супрацьстаяць грознаму “Барысфену”.
У першым матчы, які праходзіў 21 кастрычніка, гродзенскія баскетбалісты прайгралі з лікам 62:97. Лепшым у складзе гродзенскай каманды быў Аляксей Навойчык (25 ачкоў).
Праз суткі каманды зноў сустрэлiся і зноў магілёўская каманда святкавала перамогу. Варта адзначыць, што супернікі ў гэтым матчы закінулі больш. Выніковы лiк матчу 84:111. І зноў лепшым гульцом у складзе “Прынёмання” стаў Аляксей Навойчык, які, як і ў першым матчы, набраў 25 ачкоў.
У жаночым першынстве краіны другая каманда горада правяла чарговы тур. У Гродне 22 кастрычніка “Вікторыя” атрымала першую перамогу ў чэмпіянаце. Гродзенскія дзяўчыны абыгралі Брэсцкую “Вікторыю” з лікам 69:58. Лепшай у складзе гродзенак стала Юлія Васілевіч, якая набрала 17 ачкоў.


