У мэтах кантролю за выкананнем антыманапольнага заканадаўства Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю разглядае справу аб навязванні ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» незапатрабаванага асартыменту тытунёвых вырабаў, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

Антыманапольны орган лічыць, што пры выкананні заявак гандлёвых арганізацый на запатрабаваныя тытунёвыя вырабы (Minsk Сity, Minsk capital, NZ8, NZ10, NZ Black compact,NZ Gold compact, Matrix BLUE, Queen colibri і іншыя), вытворца навязваў крамам таксама і незапатрабаваныя цыгарэты.

Таксама міністэрства займаецца прычынамі адсутнасці прадукцыі беларускіх вытворцаў безалкагольных напояў і мінеральных і пітных вод у тэатрах, цырках, кінатэатрах, парках адпачынку і іншых культурна-забаўляльных месцах. Антыманапольны орган высвятляе, ці абумоўлена дадзеная сітуацыя наяўнасцю эксклюзіўных дамоваў з ІП «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» і ЗТАА «Пепсіко Продактс», якія выключаюць прысутнасць у аб’ектах гандлю прадукцыі іншых вытворцаў.