У сераду, 19 кастрычніка, гродзенская “Гараднічанка” на выездзе правяла чарговы тур першага этапу чэмпіянату Беларусі. У Гомелі падапечныя Аляксандра Сыцько буйна саступілі аднайменнай камандзе з лікам 36-16.

Лепшай у складзе гарадзенскай каманды стала Іна Краўчанка, якая зарабiла 7 ачкоў.

“Гомель” – “Гараднічанка” 36:16

Нагадаем, каманды раней сустракаліся ў стартавым туры чэмпіянату, які праходзіў у Гродне. Тады ж гандбалісткі “Гомеля” таксама атрымалі ўпэўненую перамогу над “Гараднічанкай” з лікам 41-18.

Пасля шасці тураў гродзенскiя  дзяўчаты заюмаюць 4 месца ў турнірнай табліцы і маюць ў сваім актыве 6 ачкоў.