Курсы беларускай мовы «Мова Нанова» запрашаюць усіх ахвотных 24 кастрычніка на чарговыя заняткі, тэмай якіх будзе «Фэнтазі». Галоўным госцем гэтым разам стане аўтар кнігі «Сем камянёў» Аляксей Шэін.
На занятках размова пойдзе пра гісторыю фэнтазі. Слухачы даведаюцца, хто быў прадвеснікам і заснавальнікам канону, як жанр фэнтазі развіваўся ў сусветнай літаратуры, а таксама як ён выглядае ў сучаснай беларускай літаратуры.
У граматычнай часцы наведвальнікам прапануюць пазнаёміцца з правапісам галосных у складаных словах.
Уваход вольны!
Аляксей Шэін скончыў філалагічны факультэт БДУ. Займаўся журналістыкай і грамадскай дзейнасцю. Вучыўся ў магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Скончыў праграму навучання ў Haggai Institute (Hawaii, USA). Арганізатар курсаў беларускай мовы «Моваведа». Пераможца літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» імя Аляксандра Уласава, які праводзіўся Саюзам беларускіх пісьменнікаў у 2014 годзе.
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…