Здароўе і спорт

Гульцы «УУС-Дынама» запрашаюць гарадзенцаў падтрымаць іх у важным матчы

Футбалісты знялі кароткі відэазварот на беларускай мове для гарадзенцаў, якіх запрашаюць наведаць чарговы тур чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. «УУС-Дынама» 19 кастрычніка ў спарткомплексе «Вікторыя» будзе прымаць «БНТУ-Дынама».

Для тых, хто не зможа наведаць матч, Беларуская асацыяцыя міні-футбола пакажа прамую трансляцыю матчу ў Гродне. Сачыць за гульнёй можна будзе тут. Пачатак у 17.15.

Пасля шасці праведзеных тураў, гродзенскія футбалісты займаюць 10-е месца ў турнірнай табліцы і маюць ў сваім актыве 8 ачкоў.

Дарэчы, нядаўна галоўны трэнер зборнай Беларусі па міні-футболе Уладзімір Ігнацік выклікаў на таварыскую гульню з Арменіяй футбаліста «УУС-Дынама» Аляксандра Шота. Матчы зборнай пройдуць 25 і 26 кастрычніка.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025