Футбалісты знялі кароткі відэазварот на беларускай мове для гарадзенцаў, якіх запрашаюць наведаць чарговы тур чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. «УУС-Дынама» 19 кастрычніка ў спарткомплексе «Вікторыя» будзе прымаць «БНТУ-Дынама».
Для тых, хто не зможа наведаць матч, Беларуская асацыяцыя міні-футбола пакажа прамую трансляцыю матчу ў Гродне. Сачыць за гульнёй можна будзе тут. Пачатак у 17.15.
Пасля шасці праведзеных тураў, гродзенскія футбалісты займаюць 10-е месца ў турнірнай табліцы і маюць ў сваім актыве 8 ачкоў.
Дарэчы, нядаўна галоўны трэнер зборнай Беларусі па міні-футболе Уладзімір Ігнацік выклікаў на таварыскую гульню з Арменіяй футбаліста «УУС-Дынама» Аляксандра Шота. Матчы зборнай пройдуць 25 і 26 кастрычніка.