У Гродне набірае папулярнасць незвычайная акцыя: за репост у сацсетцы Вконтакте выпадковаму чалавеку можа дастацца зімовы запас бульбы. Ініцыятарам такой акцыі выступіў гродзенец Іван, які вырашыў падзяліцца з гараджанамі сваім ураджаем.
У групе “Новости Гродно”, якая асвятляе падзеі ў горадзе, з 16 кастрычніка стартаваў розыгрыш “антыкрызіснага” мяшка бульбы.
У ініцыятара акцыі, Івана, сёлета выдаўся надта вялікі ўраджай.
“Раней я бачыў, што ў групе разыгрывалі антыкрызісны набор, куды ўваходзілі розныя кашы. Я падумаў: а чаму б не падзяліцца з гродзенцамі мяшком бульбы? Справа добрая, і адназначна 40 кг не будуць лішнімі для любога чалавека”.
Розыгрыш будзе доўжыцца да 15 лістапада. Пераможцу вызначыць генератар выпадковых лічбаў.



