Чарговы матч чэмпіянату Беларусі па гандболе сярод мужчынскіх каманд прайшоў у Магілёве 15 кастрычніка. У спарткомплексе “Алімпіец” гродзенскі “Кронан” разышоўся мірам з мясцовым гандбольным клубам “Машэка”.

“Машэка” – “Кронан” 28:28 (15:12)

Пасля нічыі, абодва супернікі працягнулі дзяліць паміж сабой 3-i і 4-ы радкі ў турнірнай табліцы. У каманд па 4 ачкі ў актыве.

Варта адзначыць, што для “Кронана” гэта ўжо другая нічыю ў новым сезоне з “Машэкай”.  У Гродне 21 верасня каманды таксама падзялілі ачкі.