Гродзенскія баскетбалісткі правялі 15 кастрычніка чарговыя гульні ў чэмпіянаце Беларусі сярод жаночых каманд. У Гродне «Алімпія» ўпэўнена абыграла «Гарызонт-2-РЦАР». А ў Мінску «Вікторыя» саступіла ўжо асноўнай камандзе «Гарызонта».
Такія вынікі матчаў былі відавочнымі. «Алімпія» на сваёй пляцоўцы з лікам 94:31 разграміла другую каманду «Гарызонта». Лепшай у складзе гродзенскай каманды стала Алена Голубева, якая набрала 20 ачкоў.
У Мінску баскетбалісткі «Вікторыі» былі зрынутыя чэмпіёнкамі краіны «Гарызонтам». Яшчэ ў першай палове матчу гродзенскія дзяўчаты спрабавалі супрацьстаяць грознаму суперніку, але на другую палову сілаў не хапіла. Выніковы лік 91:49. Лепшай у складзе «Вікторыі» стала Ірына Краўчанка, якая набрала 8 ачкоў.