Горад

Гродна пераходзіць на асвятленне вуліц светладыёднымі лямпамі

Гродзенскія электрыкі актыўна ўзяліся за замену лямпаў напальвання на святлодыёды ў вулічных і дваровых свяцільніках. Да канца гэтага года па-новаму запрацуюць ліхтары на 10 вуліцах Гродна, а ў наступным — ужо на 17, піша «СБ. Белорусь сегодня».

Любы чалавек зможа лёгка адрозніць святло ад звычайнай лямпы напальвання і святлодыёда. У першым выпадку яно прыглушана-жоўтае, у другім — белае і яркае. Для спецыялістаў гродзенскага прадпрыемства «Гарсвятло» прынцыповая розніца гэтых двух відаў лямпаў у тым, што святлодыёды спажываюць у два разы менш электраэнергіі і выпраменьваюць больш яркае святло.

Па словах дырэктара ўнітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства «Гарсвятло» Алега Дабравольскага, сёння прыкладна 40% лямпаў на вуліцах горада — святлодыёдныя. Эканамічны эфект ад іх усталёўкі відавочны:

— У гэтым годзе мы ўстанавілі 700 святлодыёдных ліхтароў. Эканомія электраэнергіі ў цэлым па горадзе склала 4%. І гэта нягледзячы на тое, што павялічылася колькасць святлокропак і дадалося каля 40 кіламетраў электрасетак. Лёгка падлічыць, колькі мы эканомім на адной лямпачцы: лямпы напальвання магутнасцю 260−300 ват замяняем на святлодыёды ў 130 ват. Асветленасць паляпшаецца, а энергаспажыванне зніжаецца ў два разы.

Дарэчы, электрыкі паказваюць на яшчэ адну станоўчую асаблівасць новай тэхналогіі: калі звычайная лямпачка перагарае, то яе застаецца толькі выкінуць, а жыццё святлодыёда яшчэ можна падоўжыць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025