Расійская кампанія «Сілавыя машыны» адгрузіла статара турбагенератара магутнасцю 1200 МВт, выраблены для Беларускай атамнай станцыі. У камплекце з транспарціровачным мантажным абсталяваннем вага статара склала амаль 500 тон.
Абсталяванне пагружана на ўнікальны чыгуначны транспарцёр і адпраўлена на будаўнічую пляцоўку заказчыка. Яно прыбудзе на месца ў канцы кастрычніка бягучага года, паведамілі ў прэс-службе «Сілавых машын».
На сённяшні дзень «Сілавыя машыны» вырабілі і адгрузілі асноўны аб’ём турбіннага і цеплаабменнага абсталявання для першага энергаблока Беларускай АЭС. На станцыі актыўна ідуць працы па мантажы турбіны першага энергаблока, паралельна прыходзіць абсталяванне для другога блока.
Кантракт на выраб асноўнага абсталявання машыннай залы беларускай атамнай станцыі быў заключаны ў 2012 годзе. У адпаведнасці з яго ўмовамі «Сілавыя машыны» вырабяць і паставяць для АЭС дзве камплектныя турбаўстаноўкі, уключаючы хуткаходныя паравыя турбіны магутнасцю 1200 МВт кожная, кандэнсатары і абсталяванне дапаможных сістэм, а таксама два камплектных турбагенератары магутнасцю 1200 МВт з абсталяваннем дапаможных сістэм. Акрамя таго, спецыялісты «Сілавых машын» выканаюць шэф-мантаж пастаўленага абсталявання.
«Сілавыя машыны» вырабілі таксама асноўнае энергетычнае абсталяванне машынных залаў Ленінградскай АЭС-2 і Новаваронежскай АЭС-2, якія будуюцца па такім жа праекце, як БелАЭС. Гэта расійскі праект «АЭС-2006» з рэактарам ВВЭР-1200.
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…