Гол гарадзенскага футбаліста Паўла Савіцкага не дапамог зборнай Беларусі атрымаць перамогі над зборнай Люксембурга. На апошніх хвілінах матчу госці здолелі зраўняць лік і павезлі да сябе каштоўнае адно ачко, а зборная Беларусі ў чарговы раз засталася прыніжанай пры сваіх заўзятарах.
На працягу ўсяго матчу каманда Аляксандра Хацкевіча спрабавала размачыць вароты Люксембурга. Але толькі пасля выхаду Паўла Савіцкага на 72-й хвіліне матчу «белыя крылы» наблізілася да запаветнай мэты. Праз хвіліну пасля выхаду на замену ў гарадзенца ўжо быў рэальны шанец адкрываць лiк у матчы, праўда ўдар Савіцкага прыйшоўся ў штангу варот суперніка.
Праз 7 хвілін Савіцкі зноў прымудраецца зачапіцца за мяч і прабіць па варотах Люксембурга — галкіпер ратуе. Але праз хвіліну Павел падобным ударам галавой ўсё ж здабывае вароты Люксембурга і робіць лік 1:0.
Праз дзве хвіліны гарадзенец мог спакойна забіваць і другі гол, але паўабаронца БАТЭ Міхаіл Гардзейчук, не падзяліўся з Савіцкім мячом. Як той казаў - «не забіваеш ты — забіваюць табе». Праз дзве хвіліны пасля ўзяцця варот Люксембурга, беларусы прапускаюць ў свае.
Пасля штрафнога ўдару, рыкашэтам ад Гардзейчука, мяч ўлятае ў вароты Андрэя Гарбунова.
Астатняга часу зборнай Беларусі не хапіла для таго, каб забіць яшчэ адзін мяч. У выніку «белыя крылы» чарговы раз губляюць каштоўныя ачкi са сваім «любімым» супернікам. Адзінае, што можна адзначыць у гульні зборнай Беларусі, дык гэта ўдалы выхад на замену Паўла Савіцкага. Гарадзенцу далі шанец і ён яго рэалізаваў.
Варта адзначыць, што Савіцкі забіў гол у першым афіцыйным матчы за зборную.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…