Гарадзенцам прапануюць бясплатна вывучаць польскую мову анлайн

Платформа polskijazyk.pl, створаная адмыслова для рускамоўных людзей, якія хочуць авалодаць польскай мовай, існуе ўжо год. Кожны можа бясплатна праходзіць заняткі на ўзроўнях ад A1 да B1, а неўзабаве на сайце з’явяцца і заняткі больш высокага ўзроўню.

Над метадычнай часткай працавалі спецыялісты-філолагі з вялікім досведам навучання польскай мове замежнікаў. Кожны з узроўняў складаецца з тэматычных заняткаў, у якіх выкарыстоўваецца 12 розных відаў інтэрактыўных практыкаванняў. Карыстальнікі могуць праслухаць больш за 1000 аўдыяфайлаў, запісаных прафесійнымі дыктарамі. Граматычныя табліцы можна захоўваць сабе на камп’ютар і карыстацца незалежна ад платформы.

За год існавання на сайце polskijazyk.pl зарэгістравалася 27 тысяч чалавек, 60% з якіх вяртаецца сюды, каб працягваць вывучаць не толькі мову, але і культуру ды гісторыю краіны-суседкі.

Навінкай гэтай восені стаў адаптыўны дызайн — цяпер карыстацца платформай зручна і з мабільных прылад. Таксама гэтай восенню на сайце з’явяцца заняткі новага ўзроўню — B2. З такім узроўнем можна ўжо здаваць афіцыйны экзамен на атрыманне моўнага сертыфіката ў Польшчы.

Платформу распрацаваў фонд «Акно на Усход» з Беластока пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Польшчы. Гэта ўнікальны праект — настолькі прафесійнага бясплатнага анлайн-інструменту для вывучэння польскай мовы дагэтуль наогул не існавала.

Polskijazyk.pl можа быць карысны тым, хто плануе навучацца ці працаваць у Польшчы або проста паехаць туды турыстам. Напрацоўкамі платформы могуць таксама карыстацца моўныя школы, арганізатары адукацыйных курсаў, рэпетытары і іншыя прафесіяналы ў сферы адукацыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025