Навіны

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў

Ураганы гэтага лета запомніліся гарадзенцам затопленымі вуліцамі, пашкоджанымі дахамі і паламанымі дрэвамі ў горадзе. За межамі горада разбурэнні былі не менш значнымі. Толькі ў ваколіцах Гродна ветравалам пашкоджана каля 65 гектараў лесу. Каб нанова засадзіць гэтыя плошчы, Гродзенскі лясгас запрашае арганізацыі і жыхароў горада узяць удзел у акцыі «Адновім лес разам!», што пачынаецца 8 кастрычніка. Работы па аднаўленню леса будуць праводзіцца на тэрыторыі Гожскага лясніцтва.

Пачнем ўвосень, скончым вясной

Пашкоджаныя ўраганамі часткі лясоў ужо падрыхтавалі да аднаўлення. Супрацоўнікі лясной гаспадаркі высеклі там астаткі камлёў дрэў і раскарчавалі пляцоўкі. Гэтай восенню плануюць пасадзіць новы лес на 30 гектарах. Падрыхтоўку астатніх плошчаў маюць скончыць да вясновых пасадак.

Пашкоджаныя летнімі ўраганамі ўчасткі леса

Да гэтага часу ідзе праца па падрыхтоўцы плошчаў, дзе прашлі ветравалы, да пасадкі новых лясных культур
Пасадзіць на гэтых участках новыя дрэвы варта як мага хутчэй, мяркуе галоўны ляснічы Гродзенскага лясгаса Вячаслаў Міськевіч: «Гэта паскарае вяртанне леса ў прыроду. Калі дрэвы пасадзіў чалавек, то яны пачынаюць расці практычна адразу. Калі ж пакінуць тэрыторыю ў чаканні натуральнага аблясення, то працэс можа расцягнуцца некалькі гадоў, а то і дзясяткаў».
Галоўны ляснічы Гродзенскага лясгаса вячэслаў Міськевіч. Фота: Ірына Новік

Бярозы ды сосны

Асноўныя масівы бураломаў у ваколіцах Гродна знаходзяцца на тэрыторыі Гожскага лясніцтва. Тут і плануецца працаваць гэтай восенню. Са словаў галоўнага ляснічага, ветравалы прайшліся ў асноўным па участках з лёгкімі глебамі. То для аднаўлення лесу будуць высаджваць у асноўным бярозы і сосны.

Выяўлялі пашкоджаныя ўчасткі лесу аблётам
Да таго ж, змешаныя лясы, дзе разам з хвойнымі растуць лістоўныя дрэвы, больш устойлівыя біялагічна — да шкоднікаў, хваробаў і нават бураломаў. «Для кожнага ўчастка леса ужо створаны „праекты лясных культур“ — каб выканаць працу згодна з нарматывамі і вырасціць лес, што будзе карысным прыродзе і дзяржаве» — распавядае Вячаслаў Міськевіч.

Сеянцы свае гадоўлі

Матэрыял для пасадак — сеянцы, вырашчаны таксама ў Гожскім лясніцтве. Мясцовы пітомнік-гадавальнік забяспечвае не толькі свае патрэбы, але і рэалізуе маладыя дрэўцы іншым лясгасам і насельніцтву. Сёлета Гожскімі сажанцамі аднаўляюцца лясы ў Мінскай вобласці, летась была вялікая замова з Расіі, дзе імі аднаўлялі знішчаныя пажарам лясы.

Сеянцы неабходных лясных культур гадуюцца ва ўласным пітомніку. Фота: Ірына Новік
Каб паўдзельнічаць у акцыі «Адновім лясы разам!» трэба звязацца з Гродзенскім лясгасам па тэлефоне 41−46−13. Тут фарміруюцца спісы ды вызначаюцца месцы і час працы для кожнай брыгады. Усё неабходнае абсталяванне і пасадачны матэрыял будуць ужо гатовы, а спецыялісты лясной гаспадаркі пакажуць і раскажуць як зрабіць пасадку правільна.

Разам аднавіць, разам захоўваць

Калі ж паглядзець на праблему захавання лясоў вакол горада трохі больш шырока, то галоўны ляснічы адзначае «дзве галоўныя бяды». Не меншую за ветравалы шкоду робяць тыя, хто ператварае лес у сметнік:

«У ваколіцах горада 275 садовых таварыстваў прымыкаюць да лесу. Кожныя выходныя сотні людзей едуць адпачыць на прыроду. На жаль, многія з іх лічаць за норму выносіць сваё смецце ў лес. Каб вычысціць і вывезці ўсё, мы трацім не менш сродкаў і высілкаў, чым на барацьбу з бураломамі», — зазначае Вячаслаў Міськевіч. Паводле яго, у лясной гаспадаркі зараз ёсць шмат магчымасцяў для якаснага догляду лясоў. Сярод іх і новыя хімічныя прэпараты, і сучасныя тэхналогіі. Зараз важна, каб да тэхнічных магчымасцяў спецыялістаў падцягнулася і культура мясцовай супольнасці. Каб аднавіўшы лес разам, захацелася разам яго зберагчы.

Лясныя культуры пасля пасадкі. Фота: Ірына Новік

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025