Перамовы на гэтую тэму прайшлі падчас міжнароднага семінара-дыскусіі, арганізаванага Міністэрствам навакольнага асяроддзя Літвы. Літоўцы запрасілі ў Вільню сваіх калег з Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, каб абмеркаваць пытанні прыгранічнага супрацоўніцтва і абмяняцца вопытам у сферы канфіскацыі і перамяшчэння зуброў, піша grodnonews.by.
У Літве месцы ўтрымання зуброў размешчаны ў раёнах Панявежыса і Цельшая. Вольная папуляцыя гэтых лясных волатаў нярэдка стварае праблемы ў суседзяў. Літоўскія эколагі адчуваюць пэўныя цяжкасці ў адлове асобін, якія наносяць шкоду лясной і сельскай гаспадарцы. Таму яны хацелі б пазнаёміцца з вопытам беларусаў, назапашаным у працы з зубрамі на ўгоддзях СВК «Азёры» Гродзенскага раёна. Зацікавіла літоўцаў і расейцаў правільна падкормка жывёл, захаванне часовага інтэрвалу іх адлову. Усё гэта было прадстаўлена гродзенскімі эколагамі ў дакладзе і прэзентацыі «Мінулае, сучаснасць і будучыня зубра ў Беларусі». Удзельнікі міжнароднага семінара таксама наведалі месцы рассялення зубра ў раёнах Панявежыса і Цяльшая, Дзукійскага нацыянальнага парка.
Дасягнуты дамоўленасці пра наведванне ў гэтым годзе літоўскімі эколагамі СВК «Азёры» з мэтай вывучэння вопыту гэтай гаспадаркі па адлове і транспартоўцы зуброў. Таксама дасягнута папярэдняя дамоўленасць з кіраўніцтвам Нацыянальнага парка «Смаленскае Паазер’е» аб набыцці 7−8 асобін зуброў у бліжэйшы час. Расейцы прыедуць у Гродна ў лістападзе гэтага года.
Даведка
Сёння «азёрская» мікрапапуляцыі налічвае звыш 200 зуброў, а гэта вышэй аптымальнай колькасці. Перасяленне жывёл у нацыянальныя паркі суседніх дзяржаў дазваляе знізіць як нагрузку на тэрыторыі іх пражывання, так і прынясе гаспадарцы прыбытак ад продажу лясных волатаў.