Фота: ФК "Нёман"
У Маладзечне 25 верасня гродзенскі «Нёман» правёў чарговы тур чэмпіянату Беларусі, дзе сустракаўся з «Іслаччу». Матч скончыўся з нулямі на табло.
На працягу ўсёй сустрэчы каманды паказалі роўны футбол і мелі нядрэнныя моманты для ўзяцця варот. Але ніводная з каманд не рэалізавала свае шанцы, таму лік заканамерны.
«Іслач» — «Нёман» — 0:0
У матчы з «Іслаччу» кіраваў гарадзенцамі старэйшы трэнер «Нёмана» Павел Бацюта. Кавалевіч жа быў дыскваліфікаваны федэрацыяй на два матчы з-за выказванняў у адрас суддзі.
«Мы разлічвалі ў гэтай гульні на перамогу. У першым тайме не так як трэба згуляла цэнтральная вось, а ў другім, лічу, каманда выглядала някепска», — адзначыў пасля матчу з «Iслаччу» Бацюта.
Пасля нічыі ў Маладзечне «Нёман» апусціўся на радок ніжэй у турнірнай табліцы і зараз займае 13-е месца. У актыве гарадзенскай каманды 22 ачкі. Наступны матч жоўта-зялёныя правядуць ужо ў Гродне. 30 верасня «Нёман» будзе прымаць мазырскую «Славію».
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…