Мясцовыя ўлады Польшчы хочуць стварэння двух новых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

Неўзабаве могуць з’явіцца новыя пункты пропуску на польска-беларускай мяжы. Патрэбу іх стварэння абазначыла польска-беларуская камісія па справах рэгіянальнага супрацоўніцтва на паседжанні ў Белавежы, піша dziendobry.bialystok.pl.

Маршалак Падляшскага ваяводства Ежы Лешчынскі некалькі разоў паўтарыў, што патрэбныя новыя пункты пропуску, а таксама паляпшэнне стану памежных дарог у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях ды Падляшскім і Люблінскім ваяводствах. Новыя пункты пропуску польскі бок хацеў бы бачыць у Ліпшчанах-Сафіева (кірунак Аўгустова) і Катэрка-Высокае (кірунак Семятычы).

Паляпшэнне інфраструктуры памежжа — ключавая задача для рэгіянальных уладаў па абодвух баках мяжы, падкрэсліў маршалак. Прадстаўнікі Падляшша адзначылі, што супрацоўніцтва з беларускім бокам ужо прынесла вынік у выглядзе адмены віз для наведвальнікаў Аўгустоўскага канала.

У працы камісіі прымалі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі Гродзенскай і Брэсцкай вобласці, самакіравання Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў, Еўрарэгіёнаў «Буг», «Нёман» і «Белавежская пушча».

Гэта камісія з’яўляецца часткай Польска-беларускай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах транспамежнага супрацоўніцтва. Паседжанні камісіі адбываюцца раз у год, рабочых груп — два разы ў год.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025