У Гродне адкрылася новая грамадская пляцоўка «Цэнтр гарадскога жыцця»

Прастора Цэнтра будзе адкрытая для ўсіх: любая ініцыятыва, грамадская арганізацыя ці група актыўных людзей зможа бясплатна скарыстацца памяшканнямі і тэхнічнымі магчымасці новай гарадзенскай пляцоўкі.

Асноўнымі мэтамі дзейнасці «Цэнтра гарадского жыцця» стваральнікі бачаць прэзентацыю беларускай, еўрапейскай, сусветнай культуры, гісторыі, мастацтва і навукі, устойлівае развіццё Гродна ды планаванне, расказаў Павел Мажэйка, дырэктар Цэнтра.

«Мы хочам знаёміць гарадзенцаў з дасягненнямі гарадзенскіх жа творцаў, навукоўцаў, проста цікавых людзей, з ідэямі, задумамі, нават „шалёнымі“. Мы будзем праводзіць дыскусіі, круглыя сталы, майстар-класы, творчыя сустрэчы, арганізоўваць выставы, ствараць арт-праекты. Мы адкрытыя на новыя і смелыя погляды ды ідэі», — дзеліцца планамі Павел Мажэйка.

Стваральнікі Цэнтра прагнуць стаць часткай сучаснай гарадзенскай грамадскай прасторы, плённа супрацоўнічаць з грамадскімі арганізацыямі, ініцытыятывамі, актыўнымі грамадзянамі і проста быць карыснымі для Гродна і гарадзенцаў.

«Мы будзем спрыяць дыскусіям на актуальныя для гарадзенцаў тэмы, імкнуцца падтрымліваць новыя інтэлектуальныя ініцыятывы, а таксама кшталтаваць погляды і перакананні», — гаворыць Павел. Аднак удакладняе: «Але для нас не існуе кампрамісаў, калі размова ідзе пра незалежнасць Беларусі, пра непарушнасць межаў, пра павагу да беларускай культуры і мовы».

Першай падзеяй у Цэнтры стане Тыдзень беларускага мыслення. З праграмай мерапрыемстваў можна пазнаёміцца на старонцы Цэнтру ў фэйсбуку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025