Пасля таго, як стала вядома, што ў 2017 годзе на працяг прац па рэканструкцыі Старога замку вылучаць яшчэ 1 млн рублёў, аднавіліся даўнія спрэчкі - наколькі прафесійна зроблены праект архітэктара Уладзіміра Бачкова і ці не ператворыцца такая рэканструкцыя ў шкодніцтва. Краязнавец Ігар Лапеха спецыяльна для Hrodna.life тлумачыць, чаму гэты праект не варта адназначна выкрэсліваць як шкодны.


Да мяне звяртаецца мноства знаёмых: гвалт, каравул, бураць Стары замак! Не магу не выказаць сваю рэакцыю на артыкул «Стары замак: злачынства пад выглядам «аднаўлення». Для звычайных чытачоў сайта я проста хацеў бы растлумачыць пэўныя нюансы працэсу рэканструкцыі Старога замка, якія 19 лютага эмацыянальна былі выстаўлены на суд грамадскасці.

Пытанне «На якую эпоху рэканструяваць» даўно не стаіць

Даследчыкі фіксуюць некалькі перыядаў развіцця Старога замка:

— канец 12 — пачатак 13 ст., драўляны шчыльна забудаваны горад з некалькімі мураванымі пабудовамі,

— пачатак 15 стагоддзя, мураваная пяцівежавая цытадэль у сістэме абарончых збудаванняў горада,

— рубеж 16−17 ст., рэнэсансная каралеўская рэзідэнцыя,

— 18 ст., перабудаваная ў стылі барока пад дапаможныя службы руіна палаца, якая стала часткай ансамбля Новага замка,

— 19 ст., казарма расійскай арміі (у такім выглядзе гэты комплекс знаходзіцца і зараз).

Пытанне, на якую эпоху аднаўляць замак, ужо даўно не стаіць. Без ваганняў - гэта рэнэсансная каралеўская рэзідэнцыя. Чаму не на 12 ст. Таму што гэты пласт культурнага слоя археолагамі вывучаны толькі на 1/3 тэрыторыі замка, драўляныя пабудовы могуць быць прадстаўлены толькі навабудамі, а рэканструкцыя мураваных аб’ектаў па пазасталых парэштках усімі прызнаецца спрэчнай. На рэканструкцыю цытадэлі 15 ст. інфармацыі яшчэ меней, чым на 12 ст., рэшткі паўночных муроў і вежаў разабраныя і пахаваныя пад палацам, паўднёвыя — большасцю абрынуліся ў Нёман.

Аўтар артыкула за 19 лютага прапануе рэканструяваць замак на узор другараднай перабудовы палаца на 18 ст., бо захаваліся фасадныя праекты гэтага перыяда, а грошай усё роўна няма, таму давайце пакінем ўсё як ёсць, казармай… Аўтар артыкула за 19 лютага лічыць праект рэканструкцыі Старога замка на перыяд яго максімальнага архітэктурнага развіцця — рэнэсансную каралеўскую рэзідэнцыю — «фантазіяй» аўтара праекта архітэктара Уладзіміра Бачкова, бо быццам бы інфармацыі для такога аднаўлення недастаткова.

Праект Бачкова — навукова абгрунтаваны

Я, як чалавек, які паглыбляўся ў гэтую тэму, магу пераканана сцвярджаць, што інфармацыі па палацу пачатку 17 стагоддзя болей, чым па праекту пачатку 18 ст. Інвентары 1578, 1650, 1680, 1730, 1769 гг., гравюры Цюнта і Макоўскага, раскопкі 1932−1939 гг., 1949 г., 1985−1988 гг., 2016 г. (цэлыя кавалкі дэкора рэнасанснага палаца былі знойдзены, нават сграфіта), абмерныя чарцяжы Старога замка пачатку 18 ст, якія не столькі кажуць пра тое, як палац будзе выглядаць у стылі барока, а больш, як ён выглядаў раней.

Усе гэтыя крыніцы дазволілі шматлікім даследчыкам (Я. Вайцяхоўскаму, Т. Андрэйчанка, У. Старасціну) зрабіць навукова абгрунтаваныя рэканструкцыі палаца Старога замка. Уладзімір Бачкоў у якасці праекта рэканструкцыі прадставіў не проста сваю «фантазію» на тэму, а грунтоўна прапацаваны, навукова абгрунтаваны праект рэстаўрацыі Старога замка, які базуецца на шматлікіх крыніцах і багажы папярэдніх даследчыкаў. Асаблівай адметнасцю праекта Бачкова з’яўляецца не проста рэканструкцыя замка на канец 16 ст., а музеефікацыя рэштак горада 12 ст.

Памылкі і спрэчныя моманты

Выкананне праекта разбіта на тры этапы: Брамная і Наднёманская вежы, палац і горад 12 ст. Цяпер прапрацаваны праект першага этапа. Таму варта паразмаўляць аб спрэчных пытаннях, менавіта рэканструкцыі Брамнай, Наднёманскай вежаў і мура паміж імі.

У праекце першага этапа рэканструкцыі ёсць шэраг памылак, якія вызываюць спрэчкі. Да Наднёманскай вежы з усходу прылеплена так званая «камяніца». Па праекце Бачкова яна атрымалася прыкладна на два метры даўжэйшая і шырэйшая, чым гэта паказалі раскопкі 2016 г., якія былі праведзены ўжо па факце, і ролю гэты аб’ём выконвае не «гістарычную», раней там былі лесвічныя маршы, я цяпер прызначэнне зусім іншае. З гэтай «вольнасцю» архітэктара Бачкова можна пагадзіцца, бо гэты аб’ём не псуе агульнага ўспрыняцця комплекса і хавае у сабе старыя падмуркі (так, да прыкладу, Свята Духава царква у Мінску троху шырэйшая, бо падмуркі гэтай царквы музеефікаваны ўнутры новага аб’ёма).

[irp posts="12 749″ name=""Рэстаўрацыя — не аднаўленне як было". Сцяпан Стурэйка пра спрэчкі вакол Старога замка"]

Яшчэ адно спрэчнае пытанне: дэмантаваць, ці не дэмантаваць частку муроў 18 ст. На поўдзень ад Брамнай вежы у 18 ст. (праўдападобней на рэштках брамы 15 ст.) быў прыбудаваны аб’ём уровень з вежай, што позбавіла вежу прапорцый і ролі дамінінты. Каб вярнуць вежы кшталты дамінанты канца 16 ст., трэба панізіць аб’ём прыбудовы, дэмантаваўшы пры гэтым частку муроў 18 ст. без усялякіх мастацкіх элементаў і ўнікальных тэхналагічных прыёмаў. Я асабіста з такой канцэпцыяй згодны (яркі прыклад з сусветнай практыкі: храм Пакрава на Нэрлі, каб адкрыць храм 12 ст. былі знішчаны перабудовы 17 ст. з мастацкімі элементамі), у нас сітуацыя нашмат прасцей.

Маё глыбокае перакананне, праект раканструкцыі Старога замка здавальняючы і заслуговае рэалізацыі. Грамадскі кантроль павінен быць больш прадметным і менш эмацыянальным. А горад ужо даўно чакае крокаў па рэстаўрацыі Старога замка.


Солнце находится в деве с 23 августа по 23 сентября 2018 года. Что в себе несет этот знак, об этом вы можете подробно узнать на портале tvoimir.eu. Все, что вы хотели узнать о деве, вы найдете именно здесь.