Двух гродзенцаў прызналі ўдзельнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў. У Слоніме за фота татуіроўкі затрымалі пару. Пенсіянера Васіля Дземідовіча судзяць восьмы раз. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 13 па 19 траўня.

Суды за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Аб 13 судовых рашэннях за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Суды прайшлі ў Гродне, Лідзе, Іўі. Судзілі лекараў, майстра перманента і пастыра.

Новая экстрэмісцкая інфармацыя

  • TikTok-акаўнт «pandovan4ik»,
  • TikTok-акаўнт «vola0520» і яго лагатып.

Іх прызнаў экстрэмісцкімі суд Лідскага раёна 8 траўня.

Двух гродзенцаў прызналі ўдзельнікамі экстрэмісцкіх фарміраванняў

КДБ 8 траўня прызнаў экстрэмісцкімі фармаваннямі «Аб'яднанне палітычных партый «Народная Грамада» і «Беларуская Хрысціянкая Дэмакратыя» «Салідарнасць» і/ці «Солидарность». Сярод удзельнікаў - гродзенскія актывісты Яўген Дудкін і Сяргей Верамеенка.

У Слоніме за фота татуіроўкі затрымалі пару

За фатаграфію татуіроўкі ACAB затрымалі мужчыну на хатняй хіміі за распаўсюд наркотыкаў і яго дзяўчыну, судзімую за хуліганства з адтэрміноўкай. Тату хлопец набіў у 2015 годзе.

Пенсіянера Васіля Дземідовіча судзяць восьмы раз

Ён абвінавачваецца ў арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады» і арт.391 КК «Абраза суддзі». Справу будзе разглядаць суддзя Алег Лагачоў 20 траўня ў Крупках.

Гэта ўжо восьмы суд над пенсіянерам. Усяго яго асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх трох судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць амаль два гады, паведамляет «Вясна».

Васіль Дземідовіч. Фота: "Вясна"
Васіль Дземідовіч. Фота: «Вясна»

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору «Kropka». Там будуць прадаваць рамесныя вырабы і праводзіць майстар-класы і выставы. На першы бізнес пару натхніла чаканне дзіцяці.

Зміцер і Вольга Фурманавы
Зміцер і Вольга Фурманавы. Крыніца: асабістая старонка Вольгі ў Facebook

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра царквы хрысціян веры евангельскай «Божая ласка». Яго аштрафавалі за падпіску ў «Аднакласніках».

Юрый Гардзей.
Юрый Гардзей. Фота: «Наша Ніва»

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў калоніі або турме. Мужчына звярнуўся да натарыуса, каб скласці даверанасць на адваката і жонку. Яму адмовілі праз тое, што мужчыну ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў».

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму «Гроднапрамбуд» Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі маёмасць, да якой, па яе словах, яна не мае дачынення. Пра сітуацыю яна распавяла ў Facebook.

Юлія Сліўко
Юлія Сліўко. Фота: Telegram-канал «Тетя Ира разрешила»

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі прызналі падазронымі па паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Людзям, уключаным у спіс Следчага камітэта, пагражае канфіскацыя маёмасці, якая належыць ім у Беларусі.

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць грошы для дзяцей беларускіх палітвязняў. У фестывалі бяруць удзел 14 артыстаў, і кожны прадставіць сваю новую праграму або новую частку свайго жывога выступу.

Дыджэй Schmoltz.
Дыджэй Schmoltz. Фота: Facebook

Гродзенца Георгія Роя абвясцілі ў вышук у Расіі

Гродзенскі святар Георгій Рой, які летась з’ехаў з Беларусі, патрапіў у расійскую базу крымінальнага вышуку. Раней на яго завялі крымінальную справу ў Беларусі, паведаміў святар Hrodna.life.

Таксама туды трапіў актывіст Ежы Грыгенча.

Праваслаўны святар Георгій Рой у Гродне. Цяпер ён працуе ў Беларусі праваслаўны прыход у Вільні
Георгій Рой у Гродне. Фота з архіву Hrodna.life

Суд пакінуў без разгляду пазоў супраць Бондаравай: справу вырашылі мірна

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пакінуў без разгляду пазоў гродзенскага сайта Grodno.in супраць праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай. Бакі пагадзіліся вырашыць справу праз медыятара.