На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю пасля вынесеных прадпісанняў. За гэта судзілі прарэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце

Суд Ленінскага раёна Гродна 29 красавіка вырашыў, што мужчына не выканаў пункты 4,8 прадпісання аб ліквідацыі парушэнняў ад галоўнага санітарнага ўрача Гродна і Гродзенскага раёна.

Прарэктар віну прызнаў часткова. Паводле арт. 24.1 КаАП яго пакаралі штрафам у тры базавыя велічыні (120 рублёў).

Чытайце таксама: Беларуска распавяла ў сацсетках пра палюбоўніцу мужа — яе судзілі