Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пакінуў без разгляду пазоў гродзенскага сайта Grodno.in супраць праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай. Бакі пагадзіліся вырашыць справу праз медыятара.

Ольга Бондарева
Вольга Бондарава, ілюстрацыйнае фота. Фота: Гродзенская праўда

«Дзе прысуд, неверагодныя? Фактура ёсць? Няма?», — напісала Бондарава з сваім канале. І дадала: «Рана бчбесы скакалі перамогу».

Жанчына апублікавала фрагмент рашэння суда, які пакінуў пазоў без разгляду. З яго вынікае, што бакі падпісалі пагадненне аб урэгуляванні спрэчкі праз медыятара.

Што адбылося

Бондараву выклікаў у суд уласнік гродзенскага сайта Grodno.in — ТАА «ГроднаІн». Прычынай стаў допіс у канале Бондаравай у снежні 2023 года. У ім жанчына напісала пра «экстрэмісцкія» і «чамусьці дагэтуль не заблакаваныя» сайты, якія рэкламуюць выставу мастака Уладзіміра Сакалоўскага. Да допісу яна далучыла скрыншот з Grodno.in. Статусу «экстрэмісцкага» ў сайта не было і няма — у сувязі з гэтым уладальнікі падалі на Бондараву ў суд для абароны дзелавой рэпутацыі.

Пасля пасяджэння 25 красавіка допіс Бондаравай змяніўся — з яго знік скрыншот з Grodno.in, застаўся скрын з Reform.by, які на той момант, праўда, таксама не меў статусу «экстрэмісцкага» ў Беларусі, хоць быў заблакаваны.

Чытайце таксама: