Ад 2500 да 7000 рублёў можа атрымліваць ціктокер-акцёр. ТАА «Камерцыйная гандлёвая кампанія» шукае акцёраў ва ўсіх абласных гарадах Беларусі на партале rabota.by. Вопыту работы не патрабуецца. Возьмуць і школьнікаў.

Сюжэтамі відэа могуць стаць рамантыка, жыццё, камедыя.

Магчымая частковая занятасць або поўны дзень. Аплата пагадзінная — 20−100 рублёў у залежнасці «ад важнасці ролі». Праз год — 100−500 рублёў. Абяцаюць дадатковыя бонусы за добрую працу. Працоўны час — па серадах, чацвяргах, суботах і нядзелях у другой палове дня або ўвечары. Магчыма часовае афармленне: дагавор паслуг, падраду, ГПХ, самазанятасці, ІП.

Таксама кампанія кажа аб ільготах. «Кожны год кампанія бясплатна прадастаўляе супрацоўнікам пятнаццаць камплектаў фірмовага адзення і пяць пар абутку! (Усё імпартуецца з-за мяжы). Праца есць, піць, падарожнічаць і здымаць кароткія відэа! — напісалі яны. — Кожны тыдзень кампанія возіць акцёра ў рэстаран на восем разоў!»

Фірма адзначыла, што не шукае відэаграфаў і відэамантажораў — толькі актораў.

«Кампанія знаходзіцца ў выдатным каменным індустрыяльным парку! Але нам не трэба ехаць у кампанію, мы проста здымаем у гандлёвых цэнтрах, рэстаранах, парках, кватэрах у залежнасці ад сюжэту», — напісала кампанія.


ТАА «Камерцыйная гандлёвая кампанія Кітайскі мядзведзь» займаецца аптовым гандлем аўтамабільнымі дэталямі, вузламі і прыладамі для аўтамабіляў. Фірма знаходзіцца ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень».

Чытайце таксама: Ад музыкі да барыста. Папулярныя ціктокеры з Гродна — хто яны?