На тэрыторыі замкавага комплексу ў Гродне абвалілася адзіная старая арка, якая захавалася з 16−17 стагоддзяў.

Вядома, што гэтая арка ўяўляла сабой рэшткі замкавых казематаў якiя знаходзiлiся на тэрыторыi Старога замка ў 16−17 ст. Тэрыторыя з былымi казематамi была даследавана ў 1980-я гады. Тады археолагi знайшлі тры аркі. Дзве абвалiлiся раней, а апошняя зараз — у лiпенi 2017 года.

Нагадаем, пра аднаўленне Старога замка гаворыцца вельмі шмат на працягу доўгіх гадоў і нават вылучаюцца на гэта сродкі. Але акрамя археалагічных раскопак каля сцяны і даследавання будынкаў, на дадзены момант нічога прадпрынята.

Так арка выглядала да разбурэння:
На тэрыторыі Старога замка разбурылася апошняя арка старых казематаў
На тэрыторыі Старога замка разбурылася апошняя арка старых казематаў