Нягледзячы на тое, што афiцыйна пажар на закінутым піўзаводзе патушылі ў 18/00, некалькі пажарных разлікаў дзяжурылі на аб’екце да самай ночы. Усяго па дадзеных МНС на тушэнні пажару было задзейнічана 17 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі.
21 мая ў 15.55 у цэнтр аператыўнага кіравання Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС пачалі паступаць званкі ад відавочцаў пра пажар на тэрыторыі закінутага піўзавода. Праз тры хвіліны першыя пажарныя разлікі ўжо пачалі тушыць агонь. За дзве гадзіны аперацыі пажар быў ліквідаваны.
У выніку пажару знішчаны дах па ўсёй плошчы будынка, выгарэлі памяшканні трэцяга паверха. Пацярпелых людзей няма. Меркаваная версія здарэння — падпал.
[irp posts="22 839″ name="Пажар на гродзенскім піўзаводзе: сумны канец слаўнай гісторыі?"]