За былым Палацам тэкстыльшчыкаў 18 красавіка з’явілася будаўнічая тэхніка. Некаторыя гродзенцы падумалі, што ўжо пачалося будаўніцтва запланаванага там офіснага будынка. Але, як апынулася, там проста пачынаецца замена старой цеплатрасы.
Што тычыцца новага будынка на Замкавай, то ён размесціцца крыху далей ад цеплатрасы. Зараз яго праект распрацоўваецца. Перад будаўніцтвам на тэрыторыі, дзе з’явіцца будынак, павінны прайсці археалагічныя раскопкі.
[irp posts="17 107″ name="Будаўніцтва офісаў за Палацам тэкстыльшчыкаў: інвестар і ўлады абяцаюць раскопкі. Магчыма, будзе грамадскае абмеркаванне"]