У дзень закаханых на плошчы Савецкай прайшоў флэшмоб пад назвай «Вогненнае сэрца», у якім прынялі ўдзел некалькі сотняў гродзенцаў. Усе ўдзельнікі сталі ў вялікае сэрца і адначасова ўключылі падсветку сваіх тэлефонаў.
Акрамя флэшмобу на плошчы прайшлі выступы рыцараў i артыстаў народнай эстраднай студыі «Мiленiўм». Кульмінацыяй вечара, акрамя флэшмобу, стала прапанова рукі і сэрца гродзенца Дзмітрыя сваёй дзяўчыне ў прысутнасці соцень гродзенцаў.