Буйнай перамогай «Нёмана» скончыўся другі матч на турніры «Белазавец-2017». У пятнiцу, 10-га лютага, падапечныя Ігара Кавалевіча з лікам 4:0 абыгралі ФК «Іслач».
Забітымі мячамі ў жоўта-зялёных адзначыліся: Лакціёнаў, Канавалаў, дубль на свой рахунак запісаў Сянкевіч.
«Нёман» — «Іслач» — 4:0
Гродзенцы выступалi наступным складам: Курганскі (Шышлоў, 46), Яблонскі (Анюкевіч, 46), Хвалько (Дземідовіч, 72), Новік (Горбач, 46), Абуна (Квенцар, 56), Савасцьянаў (Яроцкі, 65), Зубкоў (Забелін, 46), Савіцкі (Цэслюкевіч, 46), Жукоўскі (Сянкевіч, 46), Канавалаў (Бомбель, 46), Лакціёнаў (Журневіч, 59).
Варта адзначыць, што ў гэтым матчы за «Нёман» прымаў удзел камерунец Жан-Патрык Абуна. У трэніровачным лагеры жоўта-зялёных левы абаронца з’явіўся зусім нядаўна.
У суботу, 11 лютага, «Нёман» правядзе матч за другое месца ў турніры з ФК «Смалявічы-СТI». Датэрміновае першае месца ўжо ўзялі гаспадары — «Тарпеда-БелАЗ».
Перад заключным днём турніру «Тарпеда-БелАЗ» мае ў сваім актыве 6 ачкоў, «Нёман» і «Смалявічы-СТI» — па 3 ачкі, «Іслач» выніковых балаў не набрала.