Мiнi-гольф павінен цяпер стала быць даступны ў Моладзевым цэнтры, а пагуляць неўзабаве зможа кожны. У серадуе 30 лістапада прайшла прэзентацыя новай для Гродна гульні, а ў снежні чакаецца афіцыйнае адкрыццё.

Генеральны дырэктар «Гроднааблкінавідэапраката» і старшыня гродзенскай федэрацыі гольфа Юры Аляксей прэзентаваў новую гульню на ўшанаванні спартсменаў «Байцоўскага клуба». Менавіта яны першыя выпрабавалі міні-гольф.

10

«Цяпер на другім паверсе Моладзевага цэнтра, у зале дзе раней быў більярд, ідзе мантаж пляцоўкі для міні-гольфа. Плануем закупіць і гольф-сімулятары, дзе можна будзе гуляць анлайн з людзьмі з усяго свету», — адзначыў Юры Аляксей.

На прэзентацыі былі прадстаўлены 9 міні-гольф дарожак з пакрыццём са штучнай травы і фасадам з цвёрдых парод дрэў. Памеры: 300 на 60 см. Таксама былі прадстаўлены ўніверсальныя двухбаковыя клюшкі і мячы міжнароднага стандарту.

Новая для Гродна гульня зможа стаць часткай карпаратыўнага адпачынку ды забавай на масавыя мерапрыемствы. У зале для міні-гольфа будуць інструктары, якія навучаць гульні.

Таксама ўжо ёсць папярэдняя дамоўленасць аб будаўніцтве пляцоўкі для вялікага гольфа каля кінатэатра «Кастрычнік».