Людзі і справы

Зміцер Вайцюшкевіч спяваў у Гродне! Так і да «Славянскага базара» недалёка! (ёсць відэа)

Пасля некалькіх гадоў негалоснай забароны Зміцер Вайцюшкевіч зноў спяваў для гродзенцаў. Канцэрт прайшоў 6 чэрвеня і быў прысвечаны 25-годдзю творчай дзейнасці артыста. Адным з арганізатараў выступу была Гродзенская філармонія. Са словаў Зміцера, «гастрольку» далі без праблем і запрашалі прыязджаць яшчэ.

«Апошні раз быў ў Гродне з канцэртам гадоў 6 таму. Раней часта прыязджаў. Слухачы гродзенскія добра сябе зарэкамендавалі. І спяваюць заўсёды, і на пытанні адказваюць. Я ж і сам мясцовы, то ўсім кажу — так як гродзенцы спяваюць пра Нёман, ніхто нідзе больш не спявае», — дзеліцца ўражаннямі Зміцер.

youtu.be/93xkeDK1DY0

На канцэрце было шмат моладзі. «Я і мае сябры даўно слухаем Вайцюшкевіча. Гэта легенда і для маіх сяброў таксама. Ён прыехаў у Гродна, такая нагода — захацелася схадзіць. Я б яшчэ сядзела і слухала «- кажа адна са слухачак, Настасся Харкевіч.

«Я быў першы раз. Дзяўчына прапанавала схадзіць. Вельмі класна! Проста вот — свой мужык. У мяне во тут адгукнулася», — паказвае на сэрца малады хлопец Дзіма Сідлярэвіч.

Моладзь атрымала флаеры з аўтографам Зміцера Вайцюшкевіча

«Маю шчасце, што у мяне ёсць свая аўдыторыя. Можа яна не такая, як у зорак, што маюць тэлебачання і радые. Але яна захавалася ў складаных умовах, нягледзячы на забароны. Было, што толькі крылы распраўляеш, і ўсё. А потым трэба пачынаць усё з пачатку. Але ж ведаў на што ішоў і што спяваў. Мне гэта падабаецца, у гэтым мая падпітка энергетычная».

Пацаны! Усе добра ў гэтым жыцці!"

Мяркуючы па залі, павялічылася і мужчынская частка аматараў спевака. Мабыць, спрацавалі прысвечаныя «беларускім мужыкам» песні.

«У жартаўлівай форме стараюся сказаць: «Пацаны! Усе добра ў гэтым жыцці, трэба верыць у свае сілы!»

Меркаваннем Вайцюшкевіча, калі б павесілі ў цэнтры горада транспарант са словамі «Беларускі мужчына — чысты аб’ект кахання», яны б пабачылі і пачалі працаваць нашмат лепей і жыць весялей.

«О! мая царыца! Соры, пацаны»

«Вобраз падкаблучніка, падабцасніка, а па-польску ён называецца падпантофляж, ён неадназначны. Канечне, з пункту гледжання мужчынскага ён такі… не бардзо. А калі так пражыўшы жыццё і дараваўшы усім усё — то можа быць, яна яму жыццё уратавала. Адзін раз сказала — Сядзець! Пі-гуляй во тут. Дома. І ён назаўтра прачнуўся — залатая ў мяне царыца, дай я цябе абдыму.

youtu.be/VI7iix-gLOw

Пра гэту песню Зміцер узгадаў выпадак:

«Недалека ад Нарэвкі у Польшчы было, на нейкім свяце. Стаяў там дзядзя. Прадаваў піва. А я прыехаў і так гляджу — нада бакальчык халоднага. Падыходжу — ілі каштке пана піва? А ён на мяне глядзіць так — Эта ты напісаў пра выдру песню? І я разумею, што вот яна, тарэлачка! Кажу — я! Ну, сёння табе піва цэлы дзень бясплатна!»

Пра старасць: «Мне цікава, як яна будзе выглядаць»

«Герой як пастарэў, ён пачаў маляваць. І вось ён малюе, думае пра нешта сваё, а па Нёмане плывуць целы ворагаў. Дажыў. Але не толькі ў гэтым справа. Мне цікава, як яна будзе выглядаць — старасць і тая пані з касой.»

youtu.be/jYehW7QUXTc

Ізноў на сцэне

З нагоды дазволу на канцэрты, Вайцюшкевіч жартаваў, што можа гадоў праз колькі і на «Славянскі базар» запросяць. «Буду спяваць, а Саладуха нервова паліць ў куце — яму ж ужо 75». З Саладухам, па словах Зміцера, яго неяк зусім не жартам параўналі: «Я в своей жизни дважды был на концерте Солодухи, и должен вам сказать, вы поете не хуже», — «парадаваў» спевака выпадковы слухач.

На канцэрце Вайцюшкевіч спяваў на трох мовах, па-беларуску, па-сербску, па руску. Прычым — разам з залай.

youtu.be/BxYsyeqUyOQ

Рускамоўная песня была прысвечана 125-годдзю Маякоўскага і складзена на яго вершы. А сербскамоўнае выкананне было гродзенскай прэм’ерай.

youtu.be/n5ue5NFhAjQ

Была і яшчэ адна прэм’ера. Гродзенцы аднымі з першых пачулі «Зорку-дзіву», песню з новага альбома Зміцера, што зараз рыхтуецца да выпуску.

youtu.be/aJXQ7KPEj3w

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024