Карыснае

Як адзначыць Новы год, каб не нашкодзіць хатнім жывёлам: парады зоапсіхолага

Навагоднія святы — час, да якога не ўсе хатнія жывёлы могуць быць падрыхтаваныя. Гукі піратэхнікі, шумныя госці і ўпрыгожаныя елкі могуць нашкодзіць гадаванцу. Парады, як дапамагчы жывёлам перажыць Новы год, дала зоапсіхолаг Кацярына Кастрыцкая.

Кот. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com | DimaLiss

Навагоднія госці і жывёлы

  • Перад тым, як сустракаць гасцей, накарміце сабаку і кошку. Забараніце гасцям іх частаваць. Навагоднія дэлікатэсы могуць быць шкоднымі для страўніка жывёлы. Лекаваць наступствы атручэння складана і дорага. Трубчатыя косткі, напрыклад, курыныя, могуць прывесці да разрыву альбо непраходнасці кішэчніка.
  • Чакаючы гасцей, лепш прыбраць клеткі з жывёламі і птушкамі падалей. Так у гасцей не будзе спакусы сунуць падец куды не трэба, а ў жывёлаў - небяспекі быць накормленымі незразумела чым. Залішняя ўвага чужых людзей можа стамляць гадаванцаў.
  • Калі акварыум у вас адкрыты, лепш закрыць яго чым-небудзь — тады ніхто не стане скідаць туды попел альбо выліваць астаткі з келіхаў. Тытунёвы дым даволі небяспечны для жывёлаў - яны могуць нават загінуць. Таму ў памяшканні, дзе знаходзяцца клеткі, варта ўвесці забарону на курэнне.

Чытайце таксама: Как животные переживают обыски, эмиграцию и заключение хозяина: узнали у зоопсихолога

Што можа быць небяспечным для кошкі

  • Калі ў хаце кошка, лепш адмовіцца ад выкарыстання на ялінцы «дожджыка» і мішуры. Ці замацуйце іх там, куды кошка дакладна не дацягнецца. Ёсць больш бяспечныя спосабы ўпрыгожыць елку. Разбітыя шкляныя шары — яшчэ адна крыніца небяспекі. Лепш выкарыстоўваць небіткія ўпрыгожванні.
  • Адкрытыя дзверы і вокны таксама небяспечныя. Кошка рызыкуе выпасці з вакна, незаўважна выслізнуць на вуліцу альбо на балкон, дзе на яе могуць забыцца.
Кот. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com | Myshun

Чытайце таксама: Почему в Новый год лучше воздержаться от запуска фейерверков, чтобы не навредить животным и окружающей среде

Як дапамагчы пужліваму сабаку ў Новы год

  • Калі сабака баіцца салютаў, лепшы (на жаль, не заўсёды здзяйсняльны) варыянт — адвезці жывёлу падалей ад шумоў навагодняга горада. Можна адправіцца за горад. Найгоршае, што вы можаце зрабіць — з’ехаць, пакінуўшы сабаку на чужых людзей. Калі сабака пазбавіцца яшчэ і гаспадара, святочныя салюты могуць яго даканаць.
  • Калі сабака ў прынцыпе пужлівы, варта загадзя пракансультавацца з ветэрынарам — верагодна, ён прапіша прэпараты, якія вы зможаце даць сабаку загадзя альбо ў выпадку спалоху. Але паспрабаваць лекі варта раней — магчыма, у сабакі на іх алергія, а наўрадці вы знойдзеце ветэрынара ў ноч на 1 студзеня.
  • Рыхтуйцеся загадзя. Прыкладна за тыдзень варта падрыхтаваць для сабакі зручны ляжак у памяшканні без вокнаў альбо ў памяшканні, дзе гукі з вуліцы чуваць меней. Туды ж пакладзіце любімыя цацкі і ласункі. У сабакі будзе зацішнае месца, дзе ён зможа схавацца, а гэта дазволіць зменшыць беспакойства.
  • Не спускайце сабакі з павадка. Прычым вадзіць на павадку пачынайце за тыдзень-два да святаў і не адпускайце яшчэ некалькі тыдняў пасля Новага году. Па магчымасці, абыходзьце людзей, якія, на вашую думку, хочуць узрываць петарды альбо запускаць феерверкі.
  • Не варта падводзіць сабакі да вакна, каб ён паглядзеў на салют, і самі не бяжыце да вакна. Прыцягваць увагу сабакі да гэтых гукаў - не лепшае рашэнне. Не дапускайце пераўзбуджэння жывёлы. Адмяніце на час гульні і дрэсіроўку, калі яны ўзбуджаюць вашага гадаванца.
  • 31 снежня добра выгуляйце сабаку з раніцы і днём. Не адкладайце вечаровую прагулку пазней 18:00. Нават у гэты час грохат будзе, але ўсё ж верагоднасць спужаццца меней.
  • Калі сабака скуліць і бегае па пакоях, не перашкаджайце ёй, але забяспечце доступ у памяшканні, дзе не так чуваць гукі. Калі ж сабака трымціць і прыціскаецца да вас, абдыміце яго і пачынайце глыбока дыхаць у акрэсленым рытме. Вы адчуеце, што жывёла ўздрыгвае радзей. Калі гадаванец захацеў сыйсці, дазвольце яму гэта зрабіць.
Сабака. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com | moysvet

Падзяліцца

Апошнія запісы

Шматразовыя лампадкі і шалупіна замест фарбавальніка. Тры спосабы скараціць экаслед на Радаўніцу

Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…

8 мая 2024

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024