Горад

Жыццё і смерць па іншы бок аб’ектыва: што пабачылі калегі-фатографы на адкрыцці выставы Аляксандра Саенкі

Выстава «Цішыня паверхаў» адкрылася ў Гродне 3 сакавіка. Калегі, сябры і аматары фота сабраліся ў Цэнтры гарадскога жыцця, каб пабачыць новы арт-праект Аляксандра Саенкі. Здымкі гэтага фатографа вядомыя і пазнавальныя. Аляксандр працуе ў фотажурналістыцы з 2007 года, трапна фіксуючы важныя падзеі і мімалётныя ўражанні з жыцця горада. Аднак праект, што прадстаўлены да ўвагі гледачоў зараз, зусім іншы. Ён — пра смерць — сапраўдную і ўяўную. Пра дабравольную адмову ад сапраўднага жыцця ў шматпавярховым тлуме горада і марныя спробы ўдыхнуць падабенства жыцця ў пахаваннях на могілках.

Паводле Паўла Мажэйкі, дырэктар Цэнтра, тое, што выстава адкрываецца ў чаканні Вялікадня, дадае ёй больш глыбіні: «Самі абставіны змушаюць нас да рэфлексіі і абуджаюць тыя самыя эмоцыі, над якімі прапануе паразважаць і аўтар выставы».

Аляксандр Саенка і Павел Мажэйка

Аляксандр Саенка, аказаўшыся на выставе з другога боку аб’ектыва, распавядае, што ідэя прыйшла ад пэўнай перагрузкі. Праз дзесяць год у фотажурналістыцы прыйшло разуменне стомленасці ад «занадта» жывых людзей перад аб’ектывам. Іх плынь навяла на думкі аб адсутнасці сапраўднага жыцця, аб метафарах смерці.

«Хацелася менавіта праз арт-праект пра жыццё высотак паказаць, што людзі дабравольна хароняць сябе і нават упрыгожваюць свае дамы штучнымі кветкамі, як магілы».

Перапляценні жывога і памерлага Аляксандр перадае праз «шматслойнасць» выяваў на здымках. Твары людзей з надмагілляў праступаюць у яго фотаздымках праз выявы напаўразбураных пабудоваў.

Запытаць пра адчуванні ад выставы мы вырашылі ў тых, што і сам шмат часу праводзіць з фотакамерай у руках.

Ігар Рэмзік, фатограф-фрылансер, адзначыў наяўнясць невідавочных, прыхавных сэнсаў у фотаздымках:

«Выстава атрымалася незвычайная. Не кожны адразу зразумее, што на выявах. Каб раскрыць сэнс, зразумець больш глыбока, варта, як і казаў Саша, спачатку пачытаць. Цікавы пагляд, прапанова убачыць метафару ў звычайных рэчах. Тых самых штучных кветках, напрыклад. Але мне асабіста пакуль больш цікавыя жывыя людзі».

Наста Яроцкая, журналіст-фрылансер:

«На вуліцы вясна і настрой таксама вясновы. А тут — нібы патрапіла ў іншы свет. Прачытала анатацыю і стала сумна. Адразу пытанне ўзнікла — і што з гэтым рабіць? Цікава, ці аўтар мае адказа на гэта пытанне… Усе думкі пераблыталіся, адчуваю унутраны супраціў, адмову прыняць прапанаваную карціну свету. Але, з іншага боку — мастацтва не павінна заўжды падабацца. Яно абавязана вызываць эмоцыі».

Сяргей Саковіч, фатограф-анімаліст:

«Цікавая і арыгінальная выстава. Гляджу — і ўзнікае ўражанне змрочнасці, але пры тым і глыбокай філасофіі. Я сам ніколі не задумваўся, што надмагіллі могуць расказваць з такой глыбінёй. Гэта насамрэч уражвае».

Кася Лаўдацкая, журналістка, фатографка:

«Тое, што Аляксандр закранае тэму смерці, паказвае яе абязлічаны вобраз, прымушае кожнага задумацца, што нас чакае і нагадвае, што трэба цаніць жыццё і тых, хто побач. Калі ж казаць пра эстэтычны бок, то выявы падобныя да сну — няпэўныя блікі, няясныя твары, размытасць. Адсутнасць літаральнасці зацягвае, вобразы партабуюць заглыблення — тады ўсплывае сэнс, какоры наўпрост можа здавацца нябачным».

Алесь Дзянісаў, музыка, відэа-аператар:

«Саша даўно робіць класныя рэчы і праз тое ідзе да сваёй вядомасці. Гэта не першая яго выстава, каторую наведваю, і - заўжды ўражвае прафесіяналізм. У „Цішыні паверхаў“ ёсць накалькі прац, што мне страшэнна падабаюцца. Але расказваць словамі пра выявы — пустое. Лепш усіх запрашу наведаць выставу і пабачыць на ўласныя вочы».

Інга Сакута, фатографка, журналістка:

«Выстава вельмі падабаецца, увогуле люблю калі фатограф працуе не як „пад капірку“, а робіць свае мастацкія праекты. Сашу ведаю даўно, а яго працы ведала і пазнавала нават да асабісага знаёмства. Зараз цешуся, што ён не абмяжоўвае сябе толькі журналістскай, дакументальнай фатаграфіяй, а можа рэалізаваць сябе як фотамастак. Вельмі класна і адпавядае Сашаваму стылю. Ён заўжды ўмее ўбачыць нешта глыбокае і перадаць эмоцыі праз дэталі. Хтосьці можа паказаць жыццё праз эмоцыі, а Саша ўмее перадаць жывыя эмоцыі нават праз нежывыя прадметы».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024