Спадчына

Засталіся толькі два дамы: дзе была і як выглядала вуліца Святога Мікалая ў Гродне

Памятаеце баладу Віктара Шалкевіча пра Святога Мікалая? Я заўсёды, калі бачу апошнія два дамкі за гродзенскім гарвыканкамам, згадваю гэтую песню. Тут некалі размяшчался гродзенская вуліца Святога Мікалая, якая носіць цяпер малазразумелую лічбавую назву — 11 ліпеня.

www.youtube.com/watch?v=XN2XtzEGbos

Назва вуліцы пайшла ад царквы

Калі глянуць на карту нашага горада пачатку ХХ ст. то ў раёне, дзе зліваюцца рэчкі Юрыздыка ды Гараднічанка, было адразу некалькі вуліц. Дзвюх з іх зусім няма. Вуліца Няцэлая прабягала за дамамі па Ажэшкі, а Смелая была ў затопленай даліне Гараднічанкі, дзе цяпер стаяць лебедзі. А вось Святога Мікалая засталася невялічкім кавалкам.

На карце 1913 г. вуліцы Смелая і Св. Мікалая ўжо ёсць, але яшчэ без подпісаў
Вуліцы Смелая, Няцэлая, Св. Мікалая і неіснуючая частка Гараднічанскай на карце канца 1930-х гг.

Лічыцца, што недзе на выездзе ў Гродна ў бок Вільні паўтысячагоддзя таму стаяла царква Святога Мікалая. Даследчыкі пішуць, што яна магла стаяць недзе там, дзе цяпер стаіць рэзідэнцыя праваслаўнага біскупа. Хаця адкрытым застаецца пытанне, ці супадаў той выезд на Вільню з сучаснай вуліцай Віленскай, бо велізарную царкоўную кропельніцу некалькі гадоў таму знайшлі аж за сучасным лікёра-водачным заводам.

Адным словам дзе была тая царква, ніхто не ведае, але назва Святога Мікалая за вуліцай замацавалася. У пачатку ХХ ст. тут з’явіўся дзясятак цікавых дамоў - мураваных, драўляных, з балконамі ды галерэйнымі ўваходамі на другі паверх.

Хто жыў на Святога Мікалая?

Самым вялікім быў дом гаспадыні Клікс, які ў 1920-х гг. купіў сабе стараста Святапакроўскага сабора Аляксандр Малашка. Гэты дом з шыкоўнымі печкамі ўнутры стаіць да сённяшняга дня, але пан Малашка валодаў ім нядоўга. У 1939 годзе былы Архірэйскі завулак, а тады вуліца Святога Мікалая, стаў называцца 11 ліпеня. У гэты ліпеньскі дзень у 1920 г. Чырвоная Армія адбіла ў палякаў Мінск, таму ў міжваеннай БССР 11 ліпеня святкавалі прыкладна таксама як цяпер святкуюць 3 ліпеня.

План участка на 11 ліпеня, пачатак 1930-х г
У 1939 г. нерухомасць у Гродне збольшага нацыяналізавалі і сям’я Малашак пераехала ў драўляны дамок, які прастаяў да 2007 г. Вялікі дом занялі сем'і супрацоўнікаў сілавых структур, нашчадкі якіх жывуць там да сённяшняга дня.

На пярэднім плане вуліца 11 ліпеня. Справа бачная лазня Міны Фрумкінай на Віленскай. Пачатак 1970-х гг. Фота з фэйсбука Яўгена Бузука.more
Савецкія міліцыянты ў пачатаку вул. Гараднічанскай. З імі сучасная плошча Леніна. Справа відаць забудову 11 ліпеня. 1940-я гг.more

Харошая была вуліца Святога Мікалая, з Ажэшкі даносіліся галасы гараджан, ад кавярняў пахла кавай ды свежым печывам, а ніжэй хутка ляцела да Нёмана Гараднічанка, прыпыняючыся пры зусім недалёкай яўрэйскай лазні Міны Фрумкінай па вуліцы Віленскай.

Нават цяпер тут нядрэнна. Стаўшы паміж двума апошнімі дамамі гэтай вуліцы можна на пару секунд уявіць сабе, як тут усё выглядала некалькі дзесяцігоддзяў таму.

Забудова вуліцы, страчаная ў сяр. 2000-х
Цяпер на вуліцы 11 ліпеня засталося толькі два дамы. У 2007 г. знеслі драўляны будынак дзе амаль усё жыццё пражыла Вера Малашка
Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024