Спадчына

100 гадоў таму ў Гродне працавала запалкавая фабрыка. Пра яе ўсе забыліся

У пачатку 2020 года закрылася найстарэйшая запалкавая фабрыка Беларусі, якая знаходзілася ў Пінску. Мала хто ведае, але і ў Гродне ў міжваенны перыяд была свая буйная фабрыка, якая выпускала запалкі. Праўда, пра гэта прадпрыемства захавалася вельмі мала інфармацыі.

Запалкавая фабрыка ў Гродне была заснавана ў 1919 годзе. Ёй валодалі Марголіс і Ясялевіч. Фабрыка знаходзілася на вуліцы Ерусалімскай, 17 (суч. Антонава). У 1927 годзе на ёй працавала не менш за 150 чалавек. Гэта было адно з самых буйных прадпрыемстваў горада. Прадукцыю фабрыка рэалізоўвала праз уласныя прадстаўніцтвы ў Вільні, Сасноўцы, Баранавічах, Беластоку і некаторых гарадах Расіі.

Візітоўка гродзенскай запалкавай фабрыкі ў адной з польскіх міжваенных газет

Пра Гродзенскую фабрыку ў адной з польскіх міжваенных газет. З сайта www.jewishbialystok.pl
Так пісалі ў газеце «Dziennik Grodzieński» 11.03.1922 пра гродзенскую запалкавую фабрыку:

«Чужое хвалім, свайго не заўважаем — пра запалкавую фабрыку «Marjos»

«Маючы ў самім Гродне фабрыку запалак, якая дае магчымасць зарабіць сотням працаўнікоў, са здіўленнем трэба адзначыць, што ў мясцовым гандлі знаходзіцца куды больш запалак прывазных, чым вырабленых на месцы. Размова ідзе не пра нейкі квасны патрыятызм, але пра рэчы зусім рэальныя. Калі б фабрыка абслуговывала ўвесь попыт, тады яна б была ў стане павялічыць колькасць працаўнікоў і адначасова яшчэ больш падвысіць якасць сваіх вырабаў. Трымаймася ж здаровага прынцыпа гандлю: «набывай у свайго».

Запалкавая фабрыка ў Гродне. Фота зроблена ў міжваенны перыяд. Арыгінал захоўваецца ў Фелікса Варашыльскага
У 1925 годзе ў Польшчы была створана Дзяржаўная запалкавая манаполія. Гэтай структуры падпарадкоўваліся ўсе запалкавыя фабрыкі, у тым ліку і былая прыватная з Гродна.

У кнізе «На гродзенскім бруку» гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Віктар Саяпін так пісалі пра гродзенскую фабрыку:

«Мы вельмі мала ведаем пра фабрыку запалак, якая працавала ў Гродне ў міжваенныя гады на вуліцы Ерусалімскай, 17. Першапачаткова фабрыка называлася „Марголіс і Ясялевіч“ (ад імёнаў уласнікаў), а ў 1926 годзе яна згадваецца ўжо як Першая дзяржаўная фабрыка запалак „Марыёс“ („Marjos“). Сваю прадукцыю фабрыка рэалізоўвала праз уласныя прадстаўніцтвы».

Вытрымка з міжваеннай газеты
Са старых польскіх газет вядома, што ў 1927 годзе на гродзенскай фабрыцы прайшло некалькі страйкаў (забастовак). Фабрыка нават закрывалася. Рабочыя патрабавалі ад уласнікаў павышэння заробкаў і шасцідзённага працоўнага тыдня замест пяцідзённага — яны хацелі працаваць больш, мець менш выхадных і ў выніку зарабляць болей.

Гродзенская запалкавая фабрыка праіснавала 20 гадоў і закрылася з пачаткам Другой сусветнай вайны. Падчас нямецкай акупацыі ў былым будынку прадпрыемства функцыянавала самакіраванне другога гродзенскага гета. Будынак гродзенскай фабрыкі пацярпеў падчас баёў у 1944 годзе. Сёння на яго месцы знаходзіцца банк і рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда».

Сёння ў гродзенскіх калекцыянераў не захавалася аніводнага карабка гродзенскай запалкавай фабрыкі.


Чытайце таксама:

Забытыя будынкі Гродна. Тартак «Лес», які нагадваў замак ды знік бясследна

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024