"Поўны жэсткач"
Ці можна ў Гродне піць ваду з-пад крана
Некалькі гадоў таму мне давялося быць у польскім Слупску. Першае, што здзівіла ў будынку гарадской адміністрацыі - шыльды на дзвярах кабінетаў. "Тут можна піць ваду з-пад крана" , было напісана побач з пазначэннем пасадаў чыноўнікаў. Нас насамрэч пачаставалі вадой. Яна стаяла ў шкляных збанках на сталах ва ўсіх кабінетах.
Пытанне "Ці можна піць ваду з-пад крана" нязменна выклікала цікавасць і ў Гродне.
Тыя таблічкі ўзгадваліся кожны раз, калі ў размовах ці ў сацыяльных сетках узнікалі абмеркаванні якасці мясцовай вады.
Праўда, у каментарах найчасцей пераважалі эмоцыі, чым факты і доказы. Гэты матэрыял – спроба разабрацца ў праблеме.
Які фільтр выбраць?
Часцей за ўсё абмяркоўваюць, які фільтр варта набыць. Па змоўчанні прымаецца, што фільтр патрэбны. У адказах і прапановах— самы шырокі спектр ад простых фільтраў-збанкоў да складаных і дарагіх з сістэмай зваротнага осмасу.
Відавочна, што перш чым адказаць на пытанне, трэба высветліць — ад чаго ваду збіраюцца ачышчаць? У адказ пачуеш — «ад усяго».
Доказамі нізкай якасці вады часцей за ўсё лічаць наяўнасць непрыемных паху і смаку, накіп у чайніках ці недастатковую празрыстасць. Ці можна па гэтых прыкметах вызначыць небяспечнасць вады?

Вада пахне хлоркай
Такую прэтэнзію выказваюць хіба найчасцей, хаця, насамрэч, хлор даўно не выкарыстоўваюць для абеззаражвання пітной вады.
Замест яго ў Гродне выкарыстоўваюць больш бяспечны гіпахларыд натрыя. Паводле інфармацыі з сайта гарводаканала, такая апрацоўка праводзіцца раз на тыдзень, для прафілактыкі бактэрыяльнага забруджвання. За ўвесь час эксплуатацыі сістэмы тут не было ніводнай нестандартнай пробы па эпідэміялагічных і бактэрыялагічных паказчыках.
Які фільтр дапаможа пазбавіцца ад злучэнняў хлору? Ніякі. Для іх выдалення ў хатніх умовах дастаткова даць вадзе пастаяць у збанку без накрыўкі некалькі гадзін – пах "выветрыцца" сам.
Вада мае смак ці пах жалеза
Найбольшая праблема гродзенскай артэзіянскай вады – высокае ўтрыманне жалеза.
Яго выдаляюць на станцыях абезжалезьвання метадам аэрацыі. Гэта значыць, што ваду раздзяляюць на тонкія струмяні, каб яна максімальна судакраналася з паветрам. Пры гэтым кісларод з паветра злучаецца з жалезам з вады і ўтварае шматкі іржы. Потым іх адфільтроўваюць. У водаправод трапляе вада з утрыманнем жалеза 0,1 – 0,15 пры норме не больш за 3 мг на літр.
Яшчэ адной крыніцай жалезістага паху ці прысмаку могуць стаць старыя стальныя трубаправоды. Але ў Гродне і з гэтым справы абстаяць некепска. Паводле інфармацыі водаканала, фізічны знос водаправода складае ўсяго 34%, састарэлыя стальныя трубы замяняюцца на палімерныя.

У чайніку з'яўляецца накіп
Жорсткасць вадзе надаюць распушчаныя солі кальцыю (Ca) і магнію (Mg). Пры награванні вады да 100 градусаў іх растваральнасць паніжаецца і яны ўтвараюць нерастваральны асадак, ці накіп. То бок, бытавой тэхніцы, якая працуе з вадой, жорсткасць адназначна шкодзіць. Для пральных ці пасудамыйных машын варта выкарыстоўваць змякчальнікі, а для ацяпляльных катлоў прадугледжваць сістэмы папярэдняй водападрыхтоўкі.
Норма жорсткасці для водаправодаў – не больш за 7,0 ммоль на кубічны дэцыметр. У Гродне паказчыкі вады трохі розняцца ў залежнасці ад водазабору. З "Гожкі" ідзе вада з жорсткасцю 5,07, з "Чэхаўшчызны" - 5,38, з Пышкоў – 5,67, з Зарыцы – 5,48.
Даведацца, адкуль паступае вада ў ваш дом можна тут.
Даведацца, адкуль паступае вада ў ваш дом можна тут.
Ты не чайнік
Ці шкодзіць такая жорсткасць чалавеку? Адказаць на пытанне можна сустрэчным пытаннем. Ці бывае ў чалавека тэмпература, блізкая да 100 градусаў? Калі не, то чакаць утварэння "накіпу" ў арганізме не варта.
Што да соляў кальцыя і магнія ў растворах, то гэта карысныя мінеральныя рэчывы. Калі не верыце, пачытайце склад любога вітамінна-мінеральнага комплексу – яны там абавязкова прысутнічаюць.
Што да соляў кальцыя і магнія ў растворах, то гэта карысныя мінеральныя рэчывы. Калі не верыце, пачытайце склад любога вітамінна-мінеральнага комплексу – яны там абавязкова прысутнічаюць.
Калі ўсё ж хочацца змягчыць ваду для піцця, то можна яе пракіпяціць ці шукаць фільтры з функцыяй іоннага абмену. У такіх сістэмах адбываецца замена кальцыя і магнія на натрый. Яго солі пры кіпячэнні не губляюць растваральнасць і не ўтвараюць накіпу.
Самыя простыя з іонаабменных – фільтры-збанкі. Праўда, кантраляваць іх працу і даведацца, калі картрыдж фільтра ўжо страціў уласцівасць змякчаць ваду, немагчыма. Некаторыя спецыялісты называюць іх "псіхалагічнымі" фільтрамі. З разраду, што "можа не паможа, але і не пашкодзіць".

"Мы возім ваду з крыніцы ці вясковага калодзежа"
Вада з крыніцы?
Спробы забяспечыць сябе добрай вадой такім чынам трохі наіўныя. Вада з крыніцы ці калодзежа можа выглядаць крыштальна чыстай і быць смачнай. Але звычайна яна бярэцца з адносна неглыбокіх ваданосных слаёў. А яны вельмі часта бываюць забруджаны нітратамі.
Паводле апошніх дадзеных Белстата Нёман (які сілкуецца з такіх ваданосных слаёў) трапіў у тройку самых забруджаных рэк Беларусі.
Паводле апошніх дадзеных Белстата Нёман (які сілкуецца з такіх ваданосных слаёў) трапіў у тройку самых забруджаных рэк Беларусі.
Вада з вадаправода?
У Гродзенскі вадаправод трапляе толькі артэзіянская вада. Адна з гарантый яе якасці – глыбіня скважын. Яна складае 250 – 300 метраў. Гэта як пяць - шэсць 16-павярховых хмарачосаў, толькі ў глыбіню. На такую адлегласць не могуць патрапіць забруджвальныя рэчывы з прамысловых ці бытавых сцёкаў ды іншых крыніц.
Фільтры "ад усяго"
Пад такое вызначэнне патрапляюць фільтры з сістэмай зваротнага осмасу. Іх мембраны прапускаюць праз сябе толькі малекулы вады. Усе мінеральныя рэчывы змываюцца ў каналізацыю. Праўда, уладальнікам такіх фільтраў лекары раяць дадаткова прымаць мінералы. Атрымліваецца, што патраціцца прыдзецца двойчы – на выдаленне мінералаў з вады і на пакупку "вітамінак". Да таго ж, такія фільтры значна падвышаюць расход вады.
З іншага боку, калі ў вадаправод патрапляе якасная вада, то мінімальная задача фільтра - не зрабіць яе горшай.
З іншага боку, калі ў вадаправод патрапляе якасная вада, то мінімальная задача фільтра - не зрабіць яе горшай.
Праблема, якой няма? Ці ўсё-такі ёсць?
Цікавіцца якасцю гродзенскай вады і пракуратура. Паводле інфармацыі на канец 2018 года, у Гродзенскай вобласці толькі ў абласным цэнтры водаправодная вада адпавядае ўсім паказчыкам якасці. Падставаў для недаверу афіцыйным інстанцыям няма.
Застаецца хіба толькі адно пытанне: Чаму такую добрую ваду не хочуць спажываць у офісах мясцовай улады?
Застаецца хіба толькі адно пытанне: Чаму такую добрую ваду не хочуць спажываць у офісах мясцовай улады?
Паводле інфармацыі з сайта дзяржзакупак Гродзенскі аблвыканкам запланаваў у 2019 годзе патрацілі на бутыліраваную ваду 1500 рублёў і яшчэ 400 р на кулер для вады. Гарвыканкам плануе набыць вады на 100 рублёў.
А вось таблічак з надпісамі "Тут можна піць ваду з-пад крана" ў Гродне пабачыць яшчэ не даводзілася.
А вось таблічак з надпісамі "Тут можна піць ваду з-пад крана" ў Гродне пабачыць яшчэ не даводзілася.
То можа гродзенскай вадзе больш патрэбна добрая прамоцыя, чым дадатковая ачыстка ў хатніх умовах?