Людзі і справы

Беларускія школы незадаволены, што выпускнікі паступаюць за мяжу. Даходзіць да пагроз бацькам (абноўлена)

Выпускнікам 2023 года прыходзяць пагрозы ад іх былых класных. У іх патрабуюць неадкладна прадставіць дадзеныя аб ВНУ, дзе яны ці вучацца зараз, ці будуць вучыцца, паведаміла крыніца Hrodna.life. Інакш просяць іх «чакаць гасцей». Якіх менавіта — не ўдакладняюць. Гэта не адзіны такі выпадак: бацькоў выклікаюць на прафілактычныя гутаркі і пытаюцца, што іх дзяцей не задавальняе ў Беларусі.

Крыніца ведае пра два падобныя выпадкі пагроз і ў яго сяброў. Яго дачцэ, са слоў мужчыны, пашанцавала — ёй ужо споўнілася 18 гадоў і бацькі не адказваюць за яе.

«Усіх, чые дзеці зрабілі апастыль [дакумент, неабходны для паступлення за мяжу — Hrodna.life] выклікалі на прафілактычныя гутаркі з начальствам. Усё залежыць ад начальства: недзе было лаяльна, недзе не вельмі. Чым меншы чалавек па пасадзе — тым больш трасуць», — распавяла яшчэ адна крыніца Hrodna.life, звязаная са сферай адукацыі ў Беларусі.

Бацькоў пытаюцца, чаму дзіця з’яжджае за мяжу: з якой мэтай, што іх не задавальняе. Усё залежыць ад настаўнікаў і дырэктара школы, заўважае крыніца. Хтосьці толькі гутарыць, а хтосьці - пагражае. На сходах у школах бацькам не рэкамендуюць расказваць аб паступленні за мяжу.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, на курсах польскай мовы ў Гродне стала вучыцца менш хлопцаў. З’явілася і новая тэндэнцыя — многія забіраюць дакументы са школ пасля 9-га і 10-га класа. «Баяцца, што дзяцей не выпусцяць потым [за мяжу]. Адпраўляюць у Польшчу ў ліцэі і тэхнікумы, каб там ужо маглі паступіць ва ўнівер, бо пасля 16 гадоў і прыпіскі да ваенкамата могуць забараніць выезд з краіны — гэтага рэальна баяцца бацькі», — распавяла крыніца.

Пра гэта таксама расказваў журналіст Ян Раман, які бачыць, што хлопцы пасля паступлення ў Польшчу не змогуць вярнуцца ў Беларусь з-за войска. Іх вучоба ў Польшчы не будзе лічыцца падставай для адтэрміноўкі.

Чалавек, знаёмы са справамі Саюза палякаў, не ведае пра такія выпадкі пагроз.

У сваю чаргу яшчэ адна крыніца распавяла, што сітуацыя не новая: і летась медалістаў прасілі не казаць аб тым, што яны збіраюцца паступаць за мяжу.

Сям’ю ставяць у сацыяльна небяспечнае становішча

Яшчэ адна крыніца распавяла Hrodna.life, што некаторыя сем'і, у якіх дзеці вырашылі паступаць за мяжу, пасля выпускнога пазначылі знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Суразмоўца сцвярджае, што гэта рабілі без камісіі, агляду, апытання, а падставы, паводле яго слоў, зусім не было.

Бацькам на працу папросту дашлі дакументы аб факце пастановы. Прычынай стала нібыта неадпаведнасць санітарна-гігіенічным патрабаванням утрымання дзіцяці і адсутнасць неабходнага матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Дзеці былі медалістамі.

Таксама Hrodna.life вядома, што некаторых дзяцей, якім не было 18, не выпусцілі за мяжу для вучобы.

Існуе тры асноўныя крытэрыі, калі дзіця знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы: бацькі не забяспечваюць яго жыццёвыя запатрабаванні (у ежы, адукацыі, дыягностыцы і лячэнні), не сочаць за яго паводзінамі (ёсць праблемы з законам), вядуць амаральны лад жыцця. Кожны з гэтых крытэрыяў павінен быць пацверджаны афіцыйна, паведамляе Дзіцячы прававы сайт.

Як ціснуць на школьнікаў і бацькоў у Беларусі?

Просяць паведаміць пра карты паляка

Крыніца «Зеркало» распавяла, што на днях у адной са школ Ленінскага раёна Гродна бацькоў папрасілі паведаміць, ці ёсць у каго з чальцоў сям'і карты паляка ці ВНЖ іншых краін. Аналагічныя просьбы паступілі бацькам як мінімум у некалькіх класах адной са школ. Пры гэтым маці і тат просяць паведаміць аб наяўнасці карт паляка або ВНЖ не толькі ў дзяцей, але і ў іх саміх. Што будзе, калі сем'і не раскажуць пра гэта, крыніца не ведае.

 — Калі шчыра, я першы раз [пра такое] чую. Каб разумець [што адбываецца], мне трэба патэлефанаваць дырэктару, што там за адсябяціна класнага кіраўніка, — распавялі ў аддзеле адукацыі Гродзенскага гарвыканкама.

Караюць кіраўніцтва школ, дзе дзеці паступаюць за мяжу

У Беларусі праз апастылі вырашылі адсачыць колькасць выпускнікоў, якія вырашылі паступаць за мяжу. У выніку звольнілі дырэктара гімназіі № 1 імя акадэміка Я. Ф. Карскага ў Румлёва Барыса Сяброўскага. Таксама вырашылі зняць з пасад яшчэ некалькі чалавек з кіраўніцтва розных школаў горада. У кожным выпадку прычынай было тое, што «занадта шмат» выпускнікоў школы паступіла за мяжу.

Жадаюць прымусіць адпрацоўваць студэнтаў-платнікаў

Усе студэнты — і бюджэтнікі, і платнікі, павінны адпрацоўваць абавязковае размеркаванне пасля універсітэта, лічаць ва ўрадзе Беларусі. Прычым тэрміны адпрацоўкі збіраюцца павялічыць. Такім чынам улады спрабуюць змагацца з ад’ездам людзей на мяжу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Шматразовыя лампадкі і шалупіна замест фарбавальніка. Тры спосабы скараціць экаслед на Радаўніцу

Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…

8 мая 2024

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024