Горад

«Моўны інспектар» у гродзенскім «Евроопте»: ці атрымаецца прадаваць «буракі» замест «свеклы»?

Ад чэрвеня мінулага года ў Гродне працуе першая і доўгі час адзіная ў Беларусі крама, дзе пакупнікоў абслугоўваюць на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай. Беларуская мова выкарыстана таксама ў аздабленні гандлёвых плошчаў і на цэтліках тавараў. Ці не перашкаджае гэта бізнесу ды спажыўцам і ці лёгка перайсці на родную мову ў бізнесе, Hrodna.life высвятляў разам з «моўным інспектарам» Ігарам Случакам.


Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).

Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


Гродзенскі «Евроопт» уразіў і ўзрадаваў «інспектара». Паводле Случака, гэты досвед паказвае магчымасць спалучыць беларускасць і камерцыйную паспяховасць.

Гродзенцы, са словаў супрацоўнікаў, у асноўным пазітыўна ставяцца да беларускамоўнага абслугоўвання. Калі ж узнікаюць цяжкасці з разуменнем, то прадаўцы крамы пераходзяць на рускую.

Моўнае акружэнне ў гандлёвай зале ацанілі і замежнікі. Праз тое, што побач ёсць вялікая стаянка, зручная для аўтобусаў, краму часта наведваюцца групы турыстаў. За нацыянальны каларыт і «сувенірныя» пакункі з надпісамі на розных мовах яны галасуюць рублём.

Адміністратар Дзмітрый Аляксееў распавёў, што каб перайсці на беларускую, ён чытаў «Чорны замак Альшанскі» Уладзіміра Краткевіча, а касірка Алена Бажко — што лёгка перайшла на мову, якой карысталася з дзяцінства.

Пакупнікі, што згадзіліся даць каментар на камеру, выказвалі толькі пазітыўныя меркаванні наконт ужывання мовы. Калі адмаўляліся ад каментароў, то казалі штосці кшталту «я спяшаюся» — мужчыны, ці «ой, я без макіяжу» — жанчыны. Незадаволенасці абслугоўваннем на беларускай мове ніхто не выказаў. Праўда, аднойчы мы пачулі, што «хай бы лепш па-польску размаўлялі». Выбарка рэспандэнтаў была выпадковая.


Ігар Случак займаецца прасоўваннем беларускай мовы ў сферы спажывання ад 2009 года. Дзякуючы яго ініцыятыве «Справаводства па-беларуску», неабходнасць адказваць на пісьмовыя звароты на мове запыту стала заканадаўчай нормай. Зараз Ігар аказвае юрыдычную дапамогу вытворцам, што хочуць ствараць і прасоўваць беларускамоўныя брэнды. Таксама ён тлумачыць спажыўцам, як адстойваць свае моўныя правы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024