Горад

Бачна зоры і Польшча пад бокам: топ-7 плюсаў жыцця на Альшанцы

«За кожным вуглом — маньяк, а па дарозе ў краму — мядзведзі». За мікрараёнам Альшанка замацавалася рэпутацыя не самага паспяховага. На «вялікай зямлі» — у іншых месцах Гродна — прызвычаіліся ганіць самы малады раён. Але жыццё ў «горадзе за горадам» мае і плюсы.

1. Кватэры за 19 тысяч долараў

Альшанка застаецца лідарам па самых нізкіх коштах на новае жытло, нягледзячы на тое, што актыўна забудоўваюцца іншыя аддаленыя раёны горада. Не перашкаджае нават тое, што ўжо няма «льготных» квадратаў для патрабуючых. Так, аднапакаёвую кватэру тут можна набыць за 19 тысяч долараў.

2. Пракладзеныя роварныя дарожкі са з’ездамі

Альшанка, бадай што, першы гродзенскі раён, дзе пры закладцы вуліц улічылі раварыстаў. Роварныя дарожкі бяруць мікрараён у кола. Ад пешаходнай часткі яны выразна аддзеленыя газонам. Зробленыя нізкія з’езды з тратуара.

— Шырокія тратуары і дарожкі дазваляюць не перашкаджаць пешаходам і раварыстам адзін аднаму. Дарогі тут яшчэ не такія разбітыя, як у старых раёнах. Праўда, заніжэнні бардзюраў ёсць не паўсюль, месцамі засталіся даволі высокія. Але на вуліцы, дзе я жыву, усё добра, таму пракаціцца на ровары — адно задавальненне. З’езды для калясак таксама ацэняць маладыя мамы, — кажа журналістка Вольга Корсун, жыхарка Альшанкі.

3. Да Польшчы рукой падаць

Каб трапіць на беларуска-польскую мяжу, жыхарам Альшанкі не трэба круціцца па горадзе. Роварам можна даехаць да памежнага перахода прыкладна за гадзіну.

— Раз-два, і ты на мяжы. Да Брузгоў я даязджаю за 15 хвілін. Тое самае пры выездзе ў бок Ваўкавыска, Баранавіч — не трэба ехаць праз горад. Запраўку на выездзе пабудавалі, яна звычайна не загружаная. Не трэба доўга чакаць у чарзе, — кажа жыхар мікрараёна Аляксей Чамаданаў.

4. Шмат дзяцей

Дзеці тут на кожным кроку. Звычайна ў множным ліку.

— Калі пераязджаеш у Альшанку са старога раёна, адно з першых, што кідаецца ў вочы — гэта вялікая колькасць дзяцей. Яны паўсюль. Калі вы выйдзеце ў краму, абавязкова сустрэнеце хоць адну маму з каляскай. Ствараецца ўражанне вельмі маладога, энергічнага раёна, — кажа Вольга.

5. Шмат бегуноў

У мікрараёне добра адчувальная мода на бег. Бегуноў тут бачна часта, у розны час і ў розных месцах раёна. Падаецца, што яны натхняюць адзін аднаго да заняткаў спортам.

— Калі трэба далёка, то можна выбегчы ў лес і рушыць у бок Каробчыц. Можна бегаць вакол раёна. Тут не больш небяспечна, чым у іншых месцах. Святлафоры не працуюць толькі там, дзе малы дарожны рух. Дарэчы, мяне нядаўна збілі падчас бегу на святлафоры, які працаваў. Можна займацца і на школьным стадыёне. Ён заўсёды дасяжны, — кажа кіраўнік школы бегу Run4Fun Аляксей Чамаданаў.

— Нават раніцай 1 студзеня людзі тут выходзяць на прабежку. Матывуе. Таксама ніколі не пустуе стадыён мясцовай школы, — кажа Вольга, якая бегае па раёне.

Агулам весці здаровы лад жыцця тут дапамагаюць школьны стадыён, школьны басейн, два невялікіх стадыёны для міні-футбола і іншых відаў спорту.

6. Блізка да Юбілейкі і добра здымаць аблокі

Альшанка сапраўды часам успрымаецца як прыгарад з-за таго, што праз дарогу — вёска, поле, лес. Паміж дамамі тут больш прасторы, чым у іншых раёнах горада.

— У Альшанцы можна адпачыць ад мітуслівага горада. Побач маляўнічае возера Бростаў. З Вялікай Альшанкі прамая дарога на Юбілейнае возера. Навокал ёсць цікавыя невялікія вёсачкі. Напрыклад, у Скамарошках захавалася старая брукаванка, а ў дварах — рэшткі старых пабудоваў. Побач у палях можна знайсці VII i VIII фарты гродзенскай крэпасці. Можна выбірацца ў роварныя падарожжы «за горад» і лавіць кайф ад чыстага паветра і вялікіх прастораў, — распавядае Вольга Корсун.

— Альшанка нам адразу спадабалася: тут ціха, асабліва па вечарах. Мы ўсім казалі, што жывем за горадам. Каля школы ёсць невялікі сквер, дзе можна пасядзець на лавачцы і палюбавацца на закат. У Альшанцы яны вельмі прыгожыя. Аблокі тут таксама неверагодныя. Гэта суб’ектыўна. Але я бачу ў гэтым візуальны плюс, як фатограф. Паміж дамамі шмат прасторы. Гэта значна лепей, чым калі дамы налепленыя адзін на адзін, — распавядае фатограф Яўген Кандратовіч.

— На ўскрайку мікрараёна менш ліхтароў. Таму ў бясхмарныя ночы добра бачна зоры. Нізка, як на вёсцы, — кажа Ксенія, жыхарка мікрараёна.

— Шмат хто адзначае, што паветра ў Альшанцы чысцейшае. Тут лягчэй дыхаецца, — дзеліцца Аляксей.

— Мой дом стаіць насупраць незабудаванага поля, дзе адкрываюцца прыгожыя краявіды і фантастычныя захады сонца. Уздоўж дарогі лавачкі, на якія па вечарах у добрае надвор’е прыходзяць людзі, часта сталыя, каб пасядзець і палавіць дзэн, — працягвае Вольга.

7. Маладая і перспектыўная

— Самы важны плюс нашага мікрараёна ў тым, што ён малады і перспектыўны. Для ўсяго. Для бізнесу, бо тут ёсць што адкрываць прадпрымальнікам. Для жыцця, бо ўсё новае і свежае. Народ тут добры, часам парывісты па маладосці і недасведчанасці, але дружны, — мяркуе Аляксандр, старшыня некалькіх таварыстваў уласнікаў на Альшанцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024