Сям’я Левін з Швейцарыі прыехала шукаць у Гродна свае карані

У Гродна з швейцарскага Базеля 7 чэрвеня прыехала сям’я Левін, якая хоча больш даведацца пра свае карані. Ёсць верагоднасць, што іх сваякі жылі ў горадзе яшчэ ў XX стагоддзі, але пасля сусветных войнаў нікога не засталося.

У Беларусь Левінаў прыехалі толькі з невялікай гісторыяй і фатаграфіямі перыяду Першай сусветнай. Для іх гэта першая паездка на радзіму продкаў і ім важна даведацца нешта новае пра сям’ю з Гродна.

«У нас мала інфармацыі па сям'і, мы прыехалі сюды ўпершыню, каб хоць нешта даведацца, — распавядае Мануэл Левін. — Ведаем, што прадзед Якаб-Саламон Левін нарадзіўся ў 1883 годзе ў гэтым горадзе і прыкладна ў 1906 годзе ён эміграваў. Ён быў прадаўцом і апынуўся ў Швейцарыі. Адразу пасля Першай сусветнай вайны ён наведаў родны горад. Пасля гэтай паездкі ў яго захаваліся фатаграфіі. Але мы не ведаем, ці гэта Гродна».

Фатаграфія з драўлянай сінагогай. Подпіс: Гродна, 1918.
Левіны прагуляліся па старым горадзе і зайшлі ў сінагогу, у надзеі знайсці там больш інфармацыі аб сваёй сям'і. Там яны сустрэліся з кіраўніком абшчыны Барысам Квяткоўскім, вядомым калекцыянерам фотаздымкаў і паштовак Феліксам Варашыльскім і рабінам Іцхакам Кофманам. Апошні распавёў, што прозвішча Левін было вельмі распаўсюджаным у Гродне.

«Левін — вельмі папулярнае яўрэйскае прозвішча. І не ўсе яго носьбіты будуць сваякамі ў Гродне. Складана сказаць, ці змогуць яны знайсці хоць нейкую інфармацыю, столькі часу прайшло. Але, як бы ні было, трэба шукаць», — сказаў Кофман.

Сям’я Левін

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024