Горад

Сямашка, спыніся! Што насамрэч трэба пабудаваць на пустыры насупраць турмы

Пустыр на вуліцы Калючынскай, насупраць турмы, які тры гады таму вельмі хацелі прадаць гарадскія ўлады, знайшоў гаспадара. Бізнесмен Станіслаў Сямашка купіў яго за 255 тысяч долараў і плануе пабудаваць там ужо трэцюю сваю гасцініцу (а калі лічыць дом у Чарнагорыі - то і чацвёртую). Уся рэдакцыя Hrodna.life баіцца, што гэта будзе чарговы кіч.

Што гэта за пляцоўка?

Вуліца Калючынская — адна з самых старажытных у Гродне. Асабліва ў месцы патэнцыйнага будаўніцтва — каля скрыжвання з Кірава (былой Рэзніцкай). Увесь гэты раён як мінімум з 16 ст. быў вельмі шчыльна забудаваны. Гісторыкі маюць дастаткова матэрыялаў, карт, фотаздымкаў, каб цалкам аднавіць выгляд канчаткова зруйнаванага толькі два дзесяцігоддзі таму квартала.

Дык чаму трэба прыдумваць кола і будаваць нейкі сучасны будынак на гэтым месцы? Патрэба рэнавацыі гістарычнага цэнтра патрабуе, каб проста быў адноўлены прыгожы квартал, што існаваў тут раней. Гэта закрые вялікую пустэчу каля самага старога Рынка.

Вуліца Калючынская ў міжваенныя гады. Злева доўгія будынкі з крамамі, што злучаліся з домай па Калючынскай 21. Справа сцяна турмы. На заднім плане неіснуючы трохпавярховы дом блізка ад цяперашняга кінатэатра «Гродна».

Вуліца Пасіянарыі (як тады называлася Калючынская) у 1957 г. Улева паварот на Кірава, справа будынак па Калючынскай 21.
Фота 1915 г. Пад нумарам 23 існуючы цяпер «шэры» дом на Калючынскай каля Дома Мураўёва. Пад нумарам 21 неіснуючы цяпер будынак.
Будынак па Калючынскай 21 — адзін з найбольш прыгожых і аздобленых будынкаў даваеннага Гродна

У будынку быў выключны каваны казырок над уваходам, шыкоўная брама і чыгунныя балконы
Гэты ж квартал у 1970-х гг. Дома, які змацоўваў бы Калючынскую 21 і «Калабкі», ужо не існуе

А вось так выглядаў гэты квартал углыб Гімназіяльнага завулка. Цяпер і гэтага будынка няма. За таксама неіснуючым белым домам кавярня «Калабкі».
Дом па Калючынскай 21 на фота Ю. Саяпіна
«Нешта», што павінна было паўстаць на месцы дома, але было канчаткова зруйнавана ў пачатку 2000-х. Фота Ю. Саяпіна

Чаму трэба пільна сачыць за гэта будоўляй?

Як прыгадвае былы супрацоўнік «Белспецпраектрэстаўрацыі», а цяпер доктар габілітаваны Ягелонскага ўніверсітэта Юры Гардзееў, планы спраектаваць нешта на месцы дома па Калючынскай № 21 былі прадпрыняты яшчэ пад канец 1980-х гг. Хто ведае, магчыма праекціроўшчыкі выцягнуць са сваіх паліц нейкую будыніну ў стылі позняга савецкага функцыяналізму і паспрабуюць прадаць новаму інвестару? Або, калі гэта будзе будаваць Сямашка, то атрымаецца, як у яго бывае — прыгожанькі псеўдагістарычны аграрэнесанс?

Гісторык Мечыслаў Супрон перакананы, што гэтага не ў якім разе дапусціць нельга: «Ведаючы вопыт абыходжання з гicторыка-архітэктурнай каштоўнасцю ў нашай краіне, і горадзе ў прыватнасці, навіна пра магчымую пабудову гандлёва-гасцінічнага комплексу ля самай галоўнай плошчы не можа не засцярожваць. На гэтым месцы ў 1990-х быў знішчаны цэлы кварталік гістарычнай забудовы. Цяпер было б лагічна аднавіць гэты страчаны куточак старадаўняга гораду, а не будаваць на яго месцы новы аб’ект, які назаўсёды пахавае ідэю адраджэння і рэгенерацыі гістарычнага ансамблю Гродна».

Чаму патрэбны раскопкі і што маглі зрабіць улады?

Мечыслаў дадае, што перад пачаткам якіх-небудзь работ на гэтым месцы неабходна правесці археалагічныя раскопкі, бо месца надзвычай цікавае для археолагаў і мала вывучалася. Раскопкі ў гэтым квартале праходзілі амаль 30 гадоў таму, на мяжы 80-х і 90-х. Таму, калі і будаваць тут нешта, дык толькі аднаўляючы ранейшую забудову і прыстасоўваючы яе да сучасных патрэбаў, лічыць гісторык.

[irp posts="96 306″ name="Парэшткі дэкору ці будаўнічае смецце? На гродзенскага гатэльнага магната Сямашку завялі крымінальную справу"]

Сённяшні пустыр быў некалі шчыльна забудаваны. Вось ён на макеце Ігара Лапехі. Так яго і трэба адбудоўваць, прыстасоўваючы пад сучасныя патрэбы. Можна і пад гатэль Сямашкі. Абы якасна!
Гарадскія ўлады на гэтым месцы маглі б адпрацаваць такую схему: самім правесці археалагічныя раскопкі і зрабіць хаця б эскізны праект аднаўлення забудовы, а пасля прапанаваць гэта інвестару. Той, ведаючы, што ўжо не прыйдзецца бясконца ўзгадняць раскопкі ды праект, пагадзіўся б працаваць з куды большай ахвотай, чым цяпер бывае.


Але ёсць адна праблема. Станіслаў Сямашка ўжо сказаў, што новым будынкам «хоча здзівіць гродзенцаў». Нічога добрага такія заявы не прагназуюць.

Як піша «ВГ», бізнесмен хоча скончыць будаўніцтва ўсяго за адзін (!) год (а гэта значыць, што з сур’ёзнымі архелагічнымі раскопкамі можна развітацца). Будынак, паводле ўмоваў аўкцыёну, павінен быць 2-павярховы, магчыма з мансардай. Сямашка не выключае, што на першым паверсе будзе рэстаран ці кафэ, магчыма KFC (прадстаўнік сеткі фаст-фуда ў Беларусі таксама змагаўся на аўкцыёне за гэты ўчастак). Ёсць ідэі стварыць там начны клуб.

Таму мы заклікаем Станіслава Людвікавіча: спыніцеся і падумайце яшчэ раз! У вас ёсць шанец рэальна здзівіць гродзенцаў - упершыню ў горадзе адбудаваць страчаны квартал!

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024