Горад

«Шукалі паштоўку для сяброў, але не знайшлі годнай». Каб папулярызаваць Гродна мастачка з Расіі пачала рабіць паштоўкі

Расійская мастачка Ганна Лобач, якая ўжо шэсць месяцаў жыве ў Гродне са сваiм мужам-беларусам, распавяла Hrodna.life пра паштоўкі, на якіх малюе гродзенскія славутасці. Свае творы якiя пасля дарыць сябрам або прадае.

Ганна чатыры гады працуе ілюстратарам. Менавіта паштоўкі яна пачала маляваць зусім нядаўна і акурат у Гродне.

«Мае малюнкі часцей за ўсё застаюцца ў нататніках, а часам хочацца падарыць камусьці свой малюнак ці пакінуць напамін пра сваю творчасць. Паштоўкі - зручны для гэтага фармат. Бо візітоўка гэта толькі твае кантакты, а вось паштоўка — ужо невялікі падарунак», — распавядае Ганна.

Пачалося з падарунка сябрам

У дзяўчыны ўзніклі вельмі прыемныя адносіны з Гродна. У гэтым горадзе яна адчувае натхненне і неабходны супакой для творчасці.

[irp posts="6127″ name="Мастачка-падарожніца з Расіі распісвае гродзенскія вокны перадсвяточнымі ўзорамі"]

«Неяк з мужам мы хацелі прывезці сваім сябрам у Чарнагорыю паштоўку з відамі Гродна і проста не знайшлі дастойных. Ёсць паштоўкі-фатаграфіі, якія прадаюць у кнігарнях, але яны мне не спадабаліся. Тады муж прапанаваў зрабіць паштоўкі мне самой і запоўніць прабел для ўсіх, хто хоча таксама папулярызаваць Гродна».

Натхнілі гістарычныя будынкі ў Гродне

Летам Ганна рабіла ў нататніках серыю скетчаў пра Гродна і хацела зрабіць паштоўкі менавіта з іх, але з-за таго, што для друку стыль і фармат малюнкаў быў не самы ўдалы, дзяўчыне прыйшлося спецыяльна намаляваць некаторыя славутасці Гродна ў адзінай тэхніцы і стылі. Натхнілі Ганну гістарычныя будынкі Гродна.

«Фарны касцёл я намалявала першым, ён быццам партал у іншы час. Вакол яго зусім іншая атмасфера, нягледзячы на турму пад бокам. Пажарная каланча і тэрыторыя побач з ёй незвычайныя перападамі вышынь: Нёман, высокія берагі і замак.

Пагоркі Гродна даюць добры агляд, можна бачыць будынак здалёку і з усіх бакоў. Мяне гэта і натхняе. Мае малюнкі стылізаваныя, у іх няма рэалізму, але мне ўсё роўна трэба бачыць будынак у прыгожых ракурсах і захапляцца ім, каб захацець яго намаляваць».

Паштоўкі прынялі добра

Каб стварыць паштоўку, Ганна спачатку малявала лiнерам на паперы, пасля сканавала, а ўжо далей у фоташопе збірала кампазіцыю. Дзяўчына стварала макет для друку патрэбнага памеру і ішла ў друкарню, там выбірала неабходную па шчыльнасці і якасці паперу і ламінацію. І вось гатовы варыянт.

Зарабляць на паштоўках Ганна пакуль не плануе. Робіць гэта яна ў якасці хобі і для задавальнення. Каб зарабляць на іх, трэба павялічваць наклад і мець некалькі кропак продажаў.

«Не выключана, што ў будучынi мне захочацца павялічыць наклад і месцы продажаў. Паштоўкі вельмі добра прыняла публіка ў маім iнстаграме і ў астатніх сацыяльных сетках. Яны добра акупляюцца. Акурат цяпер пад Новы год купляюць паштоўкі з відамі любімага горада, каб адправіць іх сваім сябрам і сваякам у іншыя гарады і краіны».

Паглядзець і купіць паштоўкі Ганны можна ў этнакраме «Цудоўня». Пасля Новага года дзяўчына плануе выпусціць яшчэ адну серыю паштовак, па якой ужо мае напрацоўкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024